"Не ў колькасці ведаў заключаецца адукацыя, а ў поўным разуменні і творчым прымяненні ўсяго таго, што ведаеш" - словы А. Дыстэрвега служаць эпіграфам да творчага партрэта Скубілавай Святланы Міхайлаўны.
Многія вучні Святланы Міхайлаўны прама ці ўскосна звязалі сваё жыццё з хіміяй, сувязь з якімі Святлана Міхайлаўна не губляе. Нашы выпускнікі паспяхова здаюць хімію пры правядзенні ЦТ і становяцца студэнтамі медыцынскіх, сельскагаспадарчых, тэхналагічных ВНУ, а таксама хімічнага факультэта БДУ. У бягучым навучальным годзе студэнтамі толькі медыцынскіх ВНУ з'яўляюцца 7 нашых выпускнікоў, што нямала для сельскай школы.
Калега Кухарэвіч Л.І. разам з вучнямі 8Б класа прысвяцілі Святлане Міхайлаўне верш


Візітоўка, як паштоўка,
Пачынаецца з малюнка,
Мы па ўважлівай прычыне
Намалюем тут жанчыну.
Чарнаброва, чарнавока,
Твар прывабны, невысока,
Зграбна, стройна - усё ў меру -
Ды культурныя манеры,
У размове, на ўроку,
А жыве - непадалёку,
Тут, у вёсцы, у Варнянах,
Імя гожае - Святлана.
Бацькам быў яе Міхась.
Вы пазналі - хімік наш.


На старонцы, на другой
Мы дапоўнім Вам аб ёй.
Што яна штоўрок цікава
Нам расказвае пра з'явы:
Солі, вокіслы, кіслоты,
Робім доследы, а потым
У канспект усё занатуем,
Схемы, графікі змалюем.
Каб ямчэй ішла прагрома
У нашу памяць, дык таксама
Распрацоўвае яна
Тэхналогіі сама.
Модулі, яшчэ праекты,
Піша дапазна канспекты,
Ну, а раніцай штораз,
З радасцю ідзе ў клас.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі
" Навучальна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Hosted by uCoz