Дзяржаўная ўстанова адукацыі

" Навучальна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Урок-залік  у 8 класе

Тэма: Важнейшыя класы неарганічных злучэнняў. Тыпы хімічных рэакцый.
Мэта:
1)        Вызначыць узровень ведаў вучняў па асноўных тэмах неарганічнай хіміі 8 класа. Тэматычны кантроль ведаў.
2)        Удасканальваць агульнавучэбныя ўменні: аналіз вынікаў дзейнасці, састаўленне плана дзеяняў па дасягненню мэт, фармулёўка вывадаў.
3)        Садзейнічаць развіццю такіх якасцей асобы, як здольнасць да самакантролю, самааналізу, добразычлівасці, пачуцця ўзаемадапамогі.

Метады: Франтальная работа, самастойная індывідуальная работа, эксперымент (групавая работа), віктарына.

Абсталяванне:   НПР (малахіт (Cu2CH2O5), вапная вада (Ca(OH)2), Zn, HCl, H2SO4, NaOH, Fe2(SO4)3, HNO3, ф-фт.H3RO4). НПМ (прылада для атрымання газаў, спіртоўка, запалкі, лабараторны штатыў, лыжачка, штатыў з прабіркамі).

Ход урока:

І. Арганізацыйны момант:

1)        задачы ўрока;
2)        форма работы на ўроку, этапы ўрока, змест заданняў.


ІІ. Праверка ведаў:
1 этап: Хімічная размінка, гульня "Трэці лішні" (работа ў  парах пастаян. саставу). Запіс на дошцы "5-6 балаў" выпісваюць з гульні, "8-9 балаў" на слых.
1)        CaO, AlCl3, H2O
2)        Cu(OH)2, NaOH, SO3
3)        FeCl3, Ycl, HNO3
4)        CO2, R2O5, H3RO4
5)        KNO3, K2O, NaCl
6)        HCl, H2CO3, KOH
7)        NO2, R2O5, Al(OH)3
8)        K2O, Fe(OH)3, Ca(OH)2
9)        H2SO4, H3RO4, CuSO4
10)        CuO, Cu(OH)2, Fe2O3

2 этап Краіна "Ператварэнні".
Ажыцявіць ператварэнні, напісаць ураўненні рэакцый і вызначыць тып рэакцый:

1 варыянт
Al       Al2O3        Al(NO3)3       Al(OH)3      Al2O3

AlCl3

2 варыянт
Mg     MgO      MgCl2      Mg(OH)2     Mg(NO3)2

MgSO4

3 этап Хімічны дыктант (дыферэнцыраваны).
Скласіфіцыраваць дадзеныя рэчывы па класах неарганічных злучэнняў:
Na2O, KNO3, HCl, SO3, Cu(OH)2, ZnCl2, H3BO3,CO2, H3RO4, Ca(NO3)2, Mg(OH)2, RbO, HgSO4, Al2O3, NaOH, FeCl3,  H2CO3, Al2(SO4)3, Ag2O, Fe(NO3)3, ZnSO4, Na2CO3, H2S, Mg3(RO4)2, Cu2O, BaCl2, Fe(OH)3, FeO, Fe(OH)2, CaCO3.

4 этап Хімічныя рэакцыі вакол нас (групавая эксперыментальная работа). 3 чалавека ад групы.
1 група: Правесці рэакцыю раскладання малахіту, напісаць ураўненне рэакцыі, вызначыць тып рэакцыі, назваць рэчывы і адзнакі.
Cu2CH2O5       2Cu + CO2  + H2O
CO2 + Ca(OH)2       CaCO3  + H2O

2 група: атрымаць вадарод, сабраць і даказаць яго аняўнасць.
Zn + 2HCl        ZnCl2 + H2

3 група: правесці рэакцыю нейтралізацыі.
3NaOH + H3RO4       Na3RO4 + 3H2O

4 група: ажыцявіць пераўтварэнне.
Fe(NO3)3          Fe(OH)3
Fe(NO3)3 + NaOH          Fe(OH)3   + H2O

5 этап Разліковая задача (самастойная работа на 2 варыянты, "10 балаў" дыферынцыраванае заданне ля дошкі).
1 варыянт: вызначце масу сернай кіслаты, што неабходна для поўнага растварэння 2 моль цынку (196, 98, 49, 294).
2 варыянт: якая колькасць рэчыва аксіду кальцыю можа прарэагаваць з салянай кіслатой масай 7,3г?(0,1 моль, 2 моль, 1 моль, 0,2 моль).
3 варыянт: 
1)        Разлічыце аб'ём вадароду, што вылучаецца  пры ўзаемадзеянні 0,5 моль салянай кіслаты з магніем (5,6 л).
2)        Якая маса гідраксіду Na, што ўтворыцца пры ўзаемадзеянні натрыю з вадой, калі вядома, шо вылучылася яшчэ 67,2 л вадароду? (240г)

5 этап Віктарына.
1)        Чаму не гарць вада? (аксід)
2)        Што ўяўляе сабой расол? (раствор солі ў вадзе)
3)        Кісларод мае формулу, а паевтра не, чаму? (сумесь розных газаў: O2, CO2, N2 і іншыя)
4)        Якое рэчыва нельга падвергнуць рэакцыі раскладання, гэтае ж рэчыва нельга атрымаць рэакцыяй злучэння? (простае)
5)        Якія кіслоты, не ядавітыя, можна ўжываць у ежу? (шчаўевая, лімонная, воцатная, яблычная, малочная )


ІІI. Падвядзенне вынікаў
1)        запаўненне зводнай табліцы вынікаў;
2)        віншаванне пераможцаў.

IV. Рэфлексія

1)        Як вы думаеце, засвоіўшы веды аб асноўных класах неарганічных злучэнняў і набыўшы ўменні састаўляць іх формулы і ўраўненні рэакцый, вам стане лягчэй у дальнейшым вывучэнні хіміі ці не? Чаму?
2)        Ацаніце сваі веды па гэтай тэме, адзначыўшы на малюнку адпаведны ім сектар штрыхоўкай. Здайце сваі запісы настаўніку.
Hosted by uCoz