Вялікае
гістарычнае мінулае ў Варнян. Першая вядомая на сёння згадка пра мястэчка ў пісьмовых крыніцах датуецца канцом XIV стагоддзя - Варняны ( у лацінскім напісанні Vroney-Vronani ) у гэты час з'яўляліся цэнтрам акругі ў Мемежскай воласці.
У 1593 годзе Ян Абрамовіч заснаваў пры касцёле школу для шляхецкіх дзяцей.
У 1777 годзе ў Варнянскай парафіяльнай школе займалася 9 вучняў: 5 сыноў шляхты, 4 заможных сялян.
У 19 ст. на тэрыторыі сучаснай Астравеччыны сталі адкрывацца народныя вучылішчы, куды прымалі дзяцей школьнага ўзросту розных саслоўяў. Большасць была сялянскіх дзяцей. Першае такое вучылішча, якое давала пачатковую адукацыю, узнікла ў 1851 годзе ў мястэчку Быстрыца. А ў 1861 годзе ў Варнянах. Размяшчалася яно ў казённым доме. На ўтрыманне вучылішча адпускалася з казны 200 руб. у год. У 1900-1901 навуч. годзе тут вучылася 65 дзяцей, у ліку якіх была толькі адна дзяўчынка. Дзеці вучылі Закон Божы, арыфметыку, пісьмо, чыстапісанне, чытанне і царкоўныя спевы. Самы галоўны прадмет быў Закон Божы, які выкладалі святары, а астатнія прадметы выкладалі настаўнікі.
У 1901 годзе на тэрыторыі сучаснай Астравеччыны дзейнічала 6 народных вучылішчаў: Астравецкае, Варнянскае, Быстрыцкае, Гервяцкае, Жалядскае, Кямелішкаўскае.
У вучылішчы дзеці займаліся 4 гады, пасля заканчэння ўсім вучням выдаваліся пасведчанні.
У выніку рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 года заходне-беларускія землі адышлі да Польшчы. З гэтага часу ў Варнянах працавала польская школа. Яна размяшчалася на тым месцы, дзе цяпер знаходзіцца Варнянскае лясніцтва, і ўяўляла сабой звычайную драўляную хату. Усе прадметы выкладаліся на польскай мове.
13 верасня 1937 года ў Варнянах была адкрыта сямігадовая школа, пабудаваная польскімі ўладамі. Першым дырэктарам стаў Антоні Матарэвіч. У той час працавала 7 настаўнікаў. У школе вучыліся дзеці беларусаў, палякаў, літоўцаў, яўрэяў. Будынак гэтай школы захаваўся да нашага часу.
У 1939-1941 г.г, калі ўсталявалася савецкая ўлада, школу ўзначаліваў новы дырэктар - Ляшковіч Станіслаў Антонавіч. У час Вялікай Айчыннай вайны заняткі ў школе былі спынены, а ў будунку размясцілася казарма.
Восенню 1945 года Варнянская школа аднавіла сваю работу. Дырэктарам быў прызначаны Харловіч Мікіта. Яго змяніў на гэтай пасадзе Карповіч...
У 1952 годзе Варнянская школа зрабіла свой першы выпуск у якасці сярэдняй, дырэктарам быў Ліцягін Мікалай Фёдаравіч.
У 60-ыя гады была адменена плата за навучанне. Дзеці набылі магчымасць карыстацца бясплатным праездам на аўтобусе. Так з 283 вучняў Варнянскай СШ 213 вучняў падвозіліся ў школу. У школе было арганізавана харчаванне вучняў. Створаны дзве группы падоўжанага дня.
Так у Варняскай СШ у 1966 годзе працавала 20 настаўнікаў. Вышэйшую адукацыю мелі 10 настаўнікаў, незакончанную вышэйшую - 4, сярэднюю - 6.