Дзяржаўная ўстанова адукацыі

" Навучальна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Тэма: Характарыстыка  хімічных элементаў галоўных падгруп на падставе размяшчэння ў перыядычнай сістэме і будовы атамаў.

Мэта:

1)        Забяспечыць уменне характарызаваць хімічныя элементы на падставе размяшчэння ў перыядычнай сістэме і будовы атамаў, замацаваць веды аб будове атамаў.
2)        Садзейнічаць развіццю лагічнага мышлення, самастойнасці, творчасці ў працэсе авалодвання ведамі.
3)        Стварыць умовы для выхавання дыялектыка-матэрыялістычнага светапогляду вучняў на аснове знаёмства з матэрыяльнымі часцінкамі атама, усеагульнай сувязі жывой і нежывой прыроды.

Метады: Групавая работа, работа з падручнікам, хімічны дыктант, самастойная дыферэнцыраваная работа.

Абсталяванне:   Табліца "Перыядычная сістэма хімічных элементаў Д.І.Мендзялеева", набор трафарэтаў атамаў, карткі з хімічнымі элементамі, планшэт "НАП".

Ход урока:

І. Арганізацыйны момант:

1)        знаёмства з тэмай, структурай урока;
2)        ведаць: асноўныя палажэнні атамна-малекулярнага вучэння, у святле якога прымяняюць наступныя паняцці: хімічны элемент, адносная атамная маса, валентнасць, простыя і складаныя рэчывы, аксіды, асновы, кіслоты, солі, хімічныя рэакцыі, тыпы рэакцый.
3)        Умець: даваць характарыстыку элементаў галоўных падгруп па размяшчнню ў перыядычнай сістэме і будове атамаў,  атаксама простых і складаных рэчываў, утвораных гэтымі элементамі. Складаць схемы будовы атамаў з паказам ліку электронаў у электронных абалонках, формулы вышэйшых аксідаў, асноў, кіслот, вадародных злучэнняў неметалаў.

ІІ. Хімічная размінка: (высветліць састаўныя часткі характарыстыкі з дапамогай вучняў)

1)        У чым заключаецца фізічны сэнс № п/п? Прыклады.
2)        У чым заключаецца фізічны сэнс № перыяда? Прыклады.
3)        У чым заключаецца фізічны сэнс № групы? Прыклады.
4)        Саставіць электронныя схемы будовы атамаў наступных элементаў: практыкаванне 2, ст. 151.
5)        На аснове прывезенага размеркавання электронаў па слаях у атамах элементаў напішыце іх назвы. Укажыце іх месца ў перыядычнай сістэме Д.І.Мендзялеева:


2   1     2  8  1   2  7   2  8  4    2  8  8

ІІІ. Састаўленне плана характарыстыкі элемента па яго размяшчэнню ў перыядычнай сістэме і  будове атама:

А. (Калектыўная работа па перыядычнай сістэме і планшэту-лінейцы)
1)        Размяшчэнне элемента ў перыядычнай сістэме (№ п/п, № пер. рада, № гр., п/гр., Аr);
2)        Будова атама элемента (электроная схема атама, колькасць ё, р, п);
3)        Формулы злучэнняў з вышэйшай валентнасцю элемента (аксіда, гідраксіда, ЛВЗ);
4)        Хімічны характар іх (аксіда. гідраксіда);
5)        Параўнанне элемента з суседнімі (па перыяду, па п/гр.).

Б. Характарыстыка элемента:
1 варыянт Na              узаемаабмен заданнямі,
2 варыянт R               узаемаправерка.

В. Эксперыментальнае падцвяржэнне хімічнага характару злучэнняў:
1 варыянт гідраксіду Na,            па 1 вучню ад кожнага
2 варыянт аксіду фосфару             варыянта


IV. Рашэнне задач: (дыферэнцыраванае заданне).
(Групавая работа з вучнямі , якія раней выконвалі хар-ку на картках).
1)        Выпішыце (не менш 6) формул солей, у састаў якіх уваходзілі б толькі элементы з 2 перыяда {ZiF, BeF2, Zi3BO3, Be3(BO3)2, Zi2CO3, BeCO3, ZiNO3, Be(NO3)2, Zi2BeO2 };
2)         Элемент утварае аксід і гідраксід асноўнага  характару, у якіх праяўляе пастаянную валентнасць, роўную двум. Размешчаны ён у IV перыядзе перыядычнай сістэмы. Назавіце гэты элемент. Якая яго будова атама (ё, р, п)? напішыце формулы аксіда, гідраксіда {CaO, Ca(OH)2; 
      ё = 20, р = 20, п = 20};
3)        Элемент утварае лятучае вадароднае злучэнне тыпа RH; у вышэйшым аксідзе гэты элемент сямівалентны R2O7, размешчаны ён у ІІІ перыядзе перыядычнай сістэмы. Назавіце гэты элемент. Якая яго будова атама, напішыце формулы злучэнняў, аб якіх ідзе гутарка ў задачы {HCl, Cl2O7; ё = 17, р = 17, п = 18};
4)        Аксід элемента ІІІ групы мае адносную малекулярную масу 102. Які гэта элемент, сатаўце формулу  аксіда {Al2O3, Mr(Al2O3) = 2*27 + 16*3 = 102};
5)        Кіслата мае формулу H2RO3. Якая яе адносная малекулярная маса, калі элемент, які уваходзіць у яе састаў, знаходзіцца ў IV групе і мае ў ей вышэйшую валентнасць?  {H2CO3; Mr(H2CO3) = 12 + 12 + 16*3 = 62; H2SiO3; Mr(H2SiO3) = 1*2 + 28 + 16*3 = 78};
6)        Формула (вышэйшага) лятучага вадароднага злучэння RH2. Знайдзіце яго адносную малекулярную масу, калі элемент знаходзіцца ў IV перыядзе. {H2Se, Mr(H2Se) = 1*2 + 79 = 81}


VI. Дамашняе заданне
1 узровень - Параграф 39-45 паўтарыць, параграф 46 практыкаванне 1 ст. 211.
2 узровень - Саставіць характарыстыку: 1 варыянт - натрыю,  2 варыянт - серы.
3 узровень - Саставіць тэсты па тэме "Будова атамаў і сістэматызацыя элементаў".

VII. Рэфлексія 

    Мы закончылі вывучаць адну з важнейшых тэм хіміі. Паспрабуйце вызначыць, якая з ніжэй пералічаных характарыстык адпавядае вашым ведам. Ведаю на:
а) не здавальняючы;
б) амаль здавальняючы;
в) здавальняючы;
г) амаль добра;
е) добра;
ж) вельмі добра;
з) выдатна.
Hosted by uCoz