Тэма: Перыядычны закон і перыядычная сістэма хімічных элементаў Д.І. Мендзялеева на аснове будовы атамаў. Будова рэчыва. Хімічныя рэакцыі.

Мэта:

1)        Пракантраліраваць веды вучняў, зрабіць прагноз на далейшую работу па ліквідацыі прабелаў у ведах.
2)        Забяспечыць сістэматызацыю і абагульненне ведаў вучняў па вывучаных тэмах, садзейнічаць развіццю ўменняў аналізаваць, рабіць вывады і абагульненні.
3)        Спрыяць выхаванню пачуцця адказнасці, самастойнасці ў рашэнні асабістых праблем, пачуцця ўзаемадапамогі.

Метады: Грамадскі агляд ведаў (урок кантроля і праверкі ведаў па вывучаных тэмах).

Абсталяванне: Перыядычная табліца Д.І.Мендзялеева, табліца "Растваральнасць асноў, кіслот, солей", план-характарыстыка элемента па яго палажэнню ў перыядычнай сістэме і будове атама.
НПР (HCl, H2CO4, BaCl2, Ba (NO3)2, NaOH, CuO, Fe2O3, Zn, Fe,) ф-фт, CuCl2, FeCl3, AgNO3).
НПМ (штатывы з прабіркамі, ПАГ, запалкі, спіртоўка, лыжачка).

Ход урока:

І. Хімічны дыктант: (калектыўная работа)

Віды хімічнай сувязі
     Скласіфіцыраваць прачытанныя формулы злучэнняў па відах хімічнай сувязі: FeCl2, Al, N2, H2S, KBr, Na, I2, CH3OH, ZnO, HF, Ag, HCOOH, H2, Rb, H2O.

ІІ. Перыядычны закон і перыядычная сістэма хімічных элементаў, будова атама: (Індывідуальна-франтальная работа).

А) Індывідуальная работа: 2 вучні ля дошкі даюць характарыстыку Ве, Sе па  іх палажэнню ў перыядычнай сістэме і будове атамаў (ураўненні рэакцый).
Б) Індывідуальная работа: 1 вучань вусна ля перыядычнай табліцы ахарактырызоўвае Сu.
В) Самастойная работа ў 2 варыянты:
1 варыянт - Rb ; 2 варыянт - As (хімічны характар злучэнняў падцвердзіць ураўненнямі рэакцый).

ІІІ. Эксперыментальная работа


Тыпы хімічных рэакцый
(групавая работа, 4 групы па 4 вучні , адзнаку атрымліваюць тры вучні)
1 група:

1)Прывесці прыклад рэакцыі па схеме "Ме + кіслата = соль + вадарод".
2)        Напісаць ураўненне і саставіць электронны баланс, вызначыць акісляльнік і адноўнік.
3)        Правесці дослед і пракаменціраваць адзнакі рэакцыі.

2 група:

1)        Прывесці прыклад рэакцыі па схеме "аснова + кіслата = соль + вада".
2)        Напісаць ураўненне ў малекулярным, іонных выглядах.
3)        Правесці дослед і пракаменціраваць адзнакі рэакцыі.

3 група:

1)        прывесці прыклад рэакцыі па схеме: аснова (шчолач) + соль = соль + аснова (нераств.).
2)        напісаць ураўненне ў малекулярным і іонным выглядах.
3)        Правесці дослед і пракаменціраваць адзнакі рэакцыі.

4 група:

1)        Прывесці прыклад рэакцыі па схеме "кіслата + соль = соль + кіслата".
2)        Напісаць ўраўненне ў малекулярным і іонным выглядах.
3)        Правесці дослед і пракаменціраваць адзнакі рэакцый.

IV. Разліковыя задачы: (індывідуальна-франтальная работа, 2 вучня ля дошкі)
1)        № 6-105;  2) № 6-114 - індывідуальныя заданні.
1 варыянт - № 6 -116;
2 варыянт - № 6 - 103.

Індывідуальныя задачы (Зборнік самастойных і кантрольных работ па хіміі Н.П.Гаўрусейка)

1)        Варыянт І (в), стр. 122;
2)        Варыянт ІІ (u), стр.122;
3)        Варыянт ІІІ (3), стр. 38-89;
4)        Варыянт І (3), стр. 38;
5)        Варыянт ІІІ (2), стр. 44.

V. Конкурс кемлівых

1)        Які элемент мае ў ядры 20 пратонаў? (Са, кальцый)
2)        Назавіце элемент, ЛВЗ якога RH4 і на знешняй абалонцы яго 3s23р2. (Si, крэмній)
3)        Чаму К у перыядычнай сістэме  знаходзіцца № п/п 19 пасля Аr, хаця яго Ar (K) < Ar (Ar). (Па будове атама у К - 19 пратонаў, а ў Ar -18).
4)        Знайдзіце элемент, ведаючы, што яго гідракід тыпа H2RO4 і (знаходзіцца) № пер. 4. (Se, селен).

VI. Дамашняе заданне параграф 46, паўтарыць 44-45, практыкаванні 2, 3 ст. 210-211 (7-8 балаў), даць характарыстыку 1 варыянт -  Na, 2 варыянт - P (5-6 балаў), № 553 або 571 (9 балаў)

VII. Рэфлексійны тэст 

1.        Я даведаўся шмат новага.
2.        Мне гэта спатрэбіцца ў жыцці
3.        На ўроку было над чым падумаць.
4.        На ўсе ўзнікшыя ў ходзе ўрока пытанні я атрымаў адказ.
5.        На ўроку я працаваў добрасумленна і мэту ўрока дасягнуў.
Заўвага: Карткі з адказамі не падпісываюцца. У выпадку згоды ставіцца +.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
" Навучальна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Hosted by uCoz