Многім таленавітым людзям дала пуцёўку  ў жыццё Варнянская СШ. Разышліся ва ўсе бакі жыццёвыя дарогі яе былых выпускнікоў. У кожнага з іх па-свойму склаўся лёс. Адныя сталі вядомымі вучонымі, славутымі мастакамі, урачамі, настаўнікамі. Многія засталіся працаваць на сваёй маленькай  радзіме. А кагосьці лёс закінуў вельмі далёка. На старонках сайта ма пачынаем публікацыю матэрыялаў аб нашых былых вучнях. Першы з іх - Тапуць Леанард Іосіфавіч.
Лаўрэат дзяржаўнай прэміі Расіі 2000 года ў галіне навукі і тэхнікі.
Заслужаны выпрабавальнік ракетна-касмічнай тэхнікі РФ.
Заслужаны выпрабавальнік касмадрома Байканур.
Намеснік начальніка дэпартамента Расійскага касмічнага агенства.
Інжынер-палкоўнік.
Выпускнік Варнянскай СШ 1961 года.

 
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
" Навучальна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад-сярэдняя школа"
Hosted by uCoz