І СМЕХ, І ГРЭХ

"Шчыльнасць насельніцтва Аўстраліі: 4 кв. чал. на м"
Вытрымкі са школьных сачыненняў і пісьмовых работ
Мая любімая кніга "Тры Дрантаньяны".
"На беразе ракі даярка даіла карову, а ў вадзе адбівалася ўсё наадварот."
"... і тады Марыя Радзівіл выйшла замуж за нябожчыка."
"Чорны бусел - рэдкая птушка. Чорныя буслы ляцяць у вырай невялікімі групкамі, па 2-3 чалавекі."
- Ну і дзе тут у вас халадзільнік? - пытае вучань, пачуўшы невялікі шум працуючай тэхнікі пры  першым наведванні   камп'ютэрнага класа.
"Калі прамая паралельная некаторай плоскасці, то яна супадае сама з сабой" - такую тэарэму даказаў вучань з дапамогай разважанняў: калі прамая паралельная плоскасці, напрыклад, плоскасці зямлі ( а вядома, што зямля круглая), то у рэшце рэшт прамая утворыць акружнасць, а значыць, супадзе сама з сабой.
Тэкст для пераказу утрымліваў сказ: Андатра занялась своим туалетом.
Вучань піша: Андатра пошла чисить свой туалет.
Віктарына па гісторыі матэматыкі.
Гучыць пытанне: " Назавіце  імя старажытнагрэчаскага матэматыка, філосафа, спартсмена". (Маецца на ўвазе Піфагор.)
Вучань адказвае: "Пятрова Тамара Рамуальдаўна."
На уроку беларускай мовы настаўніца прапанавала вучням скласці сказ з лічэбнікам "пяты".
Адказ вучня: "Пасля фізкультуры мне моцна балелі пяты."
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
" Навучальна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад-сярэдняя школа"
Hosted by uCoz