Напрамкі работы метадычнага савета:
 
 У нашым калектыве працуе шмат вопытных, творчых настаўнікаў. У школе быў абагулены вопыт некаторых настаўнікаў. Сваімі напрацоўкамі праз работу творчай групы "Майстар-клас"  яны  дзеляцца з калегамі.

Пацэль Ганна Мечыславаўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя. Абагульненне педагагічнага вопыту па тэме "Павышэнне  ўзроўню выкладання беларускай мовы і літаратуры праз рэалізацыю ўадукацыйным працэсе асноўных прынцыпаў асобасна-арыентаванага навучання"

Скубілава Святлана Міхайлаўна, настаўніца хіміі, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя Абагульненне педагагічнага вопыту па тэме "Прымяненне перадавых адукацыйных тэхнологій у працэсе навучання хіміі"
Боўша Валянціна Андрэеўна , настаўніца беларускай мовы і літаратуры,  вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя Абагульненне педагагічнага вопыту па тэме "Нетрадыцыйныя формы работы на ўроках беларускай мовы і літаратуры."
Міхна Люся Уладзіславаўна, настаўніца рускай мовы і літаратуры,  вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя Абагульненне педагагічнага вопыту па тэме "Праблемнае навучанне на ўроках рускай літаратуры."
Тэма метадычнай работы ў школе:
Асобаснае і прафесійнае развіцце педагога як неабходная ўмова павышэння якасці адукацыі.

Задачы метадычнай работы:

1.   Удасканаленне педагагічнай дзейнасці настаўнікаў па рэалізацыі зместу адукацыі;

2.   Забеспячэнне росту ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных кадраў праз:

  • удасканаленне прафесійнага майстэрства педагогаў праз укараненне новаўвядзенняў у адукацыйны працэс,

  • выкарыстанне ў практыцы работы сучасных адукацыйных, інфармацыйных, здароўезберагаючых тэхналогій і методык навучання і выхавання;

  • фарміраванне пазітыўнай прафесійнай устаноўкі;

  • узбраенне настаўнікаў метадычнымі, педагагічнымі і псіхалагічнымі асновамі развіцця інтэлектуальных і творчых здольнасцей дзяцей;

  • актывізацыю самаадукацыйнай дзейнасці педагогаў;

  • пашырэнне сферы выкарыстання інфармацыйных тэхналогій; 

Пры метадычным савеце працуюць творчыя групы;
  • настаўнікаў гуманітарнага цыкла "Падрыхтоўка да алімпіяд і тэсціравання";
  • настаўнікаў, якія працуюць у рэжыме "Майстар-клас";
  • настаўнікаў-дэфектолагаў "Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій у рабоце з дзецьмі з АПФР".
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
" Навучальна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад-сярэдняя школа"
Hosted by uCoz