Змены ў грамадстве, эканоміцы, палітыцы і культуры патрабуюць ад устаноў адукацыі падрыхтоўкі такога выпускніка, які будзе запатрабаваны грамадствам, здольны да самарэалізацыі, паспяховы, дзейсны ў сучасным шматпраблемным свеце. Але галоўнае – гэта павінна быць асоба з высокаразвітымі творчымі здольнасцямі, якая валодае высокамаральнымі якасцямі. Менавіта гэтымі прынцыпамі і кіруецца ў сваёй рабоце з вучнямі Ганна Мечыславаўна Пацэль, пераможца раённага конкурса "Настаўнік года - 2011"

 
Ганна Мечыславаўна лічыць, што сёння істотна змяняюцца патрабаванні да ўрока роднай мовы і літаратуры, да яго зместу, падбору матэрыялу, методыкі правядзення. Звязана гэта з пераарыентацыі канчатковай мэты – зрабіць вучня не толькі спажыўцом (чытачом, слухачом) мовы, але і яе актыўным носьбітам. І таму на першы план выступае асобасна-арыентаванае ўзаемадзеянне настаўніка і вучня.
Праграма выхавання класнага калектыву "Інтэлект" ( з самааналізам работы па напрамку)
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
" Навучальна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Hosted by uCoz