"Стаць настаўнікам - гэта значць ускласці на сябе велізарны цяжар не толькі радасці, але і трывогі, смутку, болю за выхаванне маладога пакалення. Гэта болей аддаваць, чым браць, адмаўляць сабе ў тым, што дазволена іншым, пастаянна падтрымліваць свой аўтарытэт "лепшага чалавека на зямлі..." - словы М. Мішчанчук з'яўляюцца найлепшым эпіграфам да творчага партрэта настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Валянціны Андрэеўны Боўша.
Валянціна Андрэеўна лічыць, што сучасная школа ставіць перад настаўнікам задачу не проста перадаваць вучням інфармацыю для запамінання, а развіваць іх творчыя здольнасці, ствараць умовы для больш поўнай рэалізацыі іх інтэлектуальных магчымасцей.  Літаратура адкрывае вучням шырокі свет духоўнай культуры, развівае іх эстэтычныя пачуцці, развівае здольнасць выяўляць у мастацкіх вобразах маральна-эстэтычныя каштоўнасці нацыянальнага значэння. Валянціна Андрэеўна не толькі дае вучням грунтоўныя веды па мове і літаратуры, а стараецца ператварыць іх у асабістыя погляды і перакананні, сваю работу арганізоўвае так, каб увесь змест літаратурнай і моўнай адукацыі быў эстэтычна значымы і працаваў на выхаванне і развіццё вучня.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
" Навучальна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Hosted by uCoz