Урок беларускай літаратуры па тэхналогіі праблемнага навучання
(Наст.: Боўша Валянціна Андрэеўна)

Тэма: Н.Гілевіч "Родныя дзеці". Роздум аб вострых праблемах жыцця грамадства і краіны.

Мэта:
1) Дапамагчы вучням раскрыць праблемнасць, філасафічнасць, вобразнасць у рамане ў вершах "Родныя дзеці".
2) Адпрацоўваць уменне аналізаваць, супастаўляць, рабіць вывады.
3) Выхоўваць у вучняў сыноўнюю любоў да Маці-зямлі, Радзімы, сваей  сям'і, беражлівыя адносіны да прыроды.

Тып урока: урок-роздум

Абсталяванне: "Родныя дзеці" Н.Гілевіча, телеўрок "Н.Гілевіч. Родныя дзеці", карткі.

Ход урока:

Арганізацыйны момант - 1-2 хвіліны

Тлумачэнне новага матэрыялу - 10 хвілін
Уступнае слова настаўніка:
-        Сення мы прадаўжаем знаемства з творчасцю Н.Гілевіча. Для мяне гэта вельмі прыемна, таму што я магу яшчэ раз успомніць свайго любімага выкладчыка, звярнуцца да яго паэзіі, разам з вамі падумаць і паразважаць над складанымі пытаннямі жыцця. На жаль, сення мы не маем магчымасці сустрэцца з Н.Гілевічам, але я прапаноўваю вам завочнае знаемства з паэтам, якое, я ўпэўнена, вам запомніцца надоўга.
Прагляд урыўка з тэлеўрока па творчасці Н.Гілевіча - 10 хвілін. (Сям'я паэта, гады дзяцінства, юнацтва, гісторыя напісання рамана ў вершах "Родныя дзеці")

Замацаванне - 30-35 хвілін

Слова настаўніка:
-        Дома вы чыталі твор, які, я спадзяюся, выклікаў у вас прыемныя ўражанні, прымусіў задумацца над многімі пытаннямі, праблемамі ў жыцці.
-        Якое ўражанне ў вас выклікаў гэты твор?
-        Ці можна яго назваць ліра-эпічным творам? Чаму?
-        Чаму аўтар уводзіць у свой твор лірычныя адступленні? Якое іх значэнне?
-        Чаму Н.Гілевіч назваў свой першы ў беларускай літаратуры раман у вершах "Родныя дзеці"?  Знайдзіце і зачытайце радкі, якія б маглі пацвердзіць вашу думку.
(Вучні зачытываюць словы, якія былі пакуль закрытымі на дошцы, тлумачаць іх значэнне).
Мы - тройчы дзеці ў вечным крузе:
Мы дзеці роднае сям'і,
І дзеці Маці-Беларусі,
І дзеці Матухны-Зямлі.
- Малайцы, што вы змаглі  раскрыць сэнс назвы.

Фізкультхвілінка

-        Скажыце, чаму сення нашы сталы пастаўлены так, што яны ўтвараюць тры кругі?
-        Правільна, мы зараз падзелімся на 3 групы:
1) "дзеці роднае сям'і
2) "Дзеці Маці-Беларусі"
3) "дзеці Матухны-Зямлі"
- У "Родных дзецях", як вы заўважылі, Н.Гілевіч уздымае вельмі шмат праблем. Вы паспрабуйце вызначыць, якая з груп можа знайсці рашэнне гэтай праблемы. Выкажыце свае меркаванне, згаджаючыся або не з аўтарам.
- Якая з груп выбірае маральна-этычныя, якая - экалагічныя, якая - нацыянальныя - рашаць вам.
Вучні займаюць  свае месцы за сталамі м 10-12 хвілін абмяркоўваюць праблемы, узнятыя ў творы.
Настаўнік раздаем карткі з урыўкамі з рамана ў вершах "Родныя дзеці".
Вучні тлумачаць іх, акрэсліваюць праблему і шукаюць шляхі яе вырашэння, суадносячы з аўтарскай пазіцыяй.

Падагульненне настаўніка:
1) Ці згодны вы, што "Родныя дзеці" - гэта раман у вершах? Дакажыце гэта.
2) Ці можна гэты твор лічыць ліра-эпічным? Чаму?
3) Што такое лірычнае адступленне? Ці есць яны ў "Родных дзецях"? Для чаго аўтар увеў іх у твор? Якая іх роля?
4) Якое з лірычных адступленняў найбольш кранула вас? Чаму?
5) Якія з лірычных адступленняў даюць магчымасць адчуць, што аўтар - сын зямлі сваей?

Прагляд фрагмента тэлеўрока (зварот Н.Гілевіча да моладзі).

Рэфлексія ў форме сінквейна: "Родныя дзеці" (вучні зхачытваюць сінквейн, выстаўленне  адзнак, каменціраванне іх).

Дамашняе заданне: вывучыць на памяць урывак з рамана ў вершах "Родныя дзеці" (на выбар)

Дзяржаўная ўстанова адукацыі
" Навучальна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Hosted by uCoz