Урок беларускай літаратуры ў 7 класе па тэхналогіі праблемнага навучання
( Наст.: Боўша Валянціна Андрэеўна)

Тэма: Я.Купала "Курган". Вобраз гусляра як выразніка народнага светапогляду.

Мэта:
1)        Дапамагчы вучням пераканацца ў маральнай перамозе гусляра над князем, раскрыць вобраз народнага песняра як выразніка думак народа.
2)        Выпрацоўваць уменне даваць ацэнку герою зыходзячы з яго ўчынкаў.
3)        Выхоўваць у вучняў патрыятычныя пачуцці.

Абсталяванне: падручнік "Беларуская літаратура", 7 клас; ілюстрацыі вучняў да паэмы "Курган"; ілюстрацыя да паэмы А.М. Кашкурэвіча.

Тып урока: урок-роздум

Ход урока

Арганізацыйны момант - 1-2 хвіліны

Настаўнік чытае на памяць верш:
Іду я зноў на ўрок літаратуры,
А на партрэце - дзед, сівы змагар.
Задумліва, самотна бровы хмурыць,
Спявае песню горасна гусляр.
Кідае словы князю, як каменне,
Прысуд - абвінавачванне гучыць!
Старога не паставіш на калені, -
Яму ніхто не скажа: "Замаўчы!"
Ен ведае, чым скончыцца спяванне...
Хіба за праўду можна дараваць?
Бязлітаснае будзе пакаранне,
Гатовы дзед-гусляр яго прыняць.
Спявае ен. Жалобна стогнуць гуслі,
Ліюцца боль, адчай, і гнеў, і сум.
І стаю ў роспачы і ў скрусе,
І вобраз у душы сваей нясу.
Схілюся перад мужным. Светлым лікам
У вечнасці даўно сівы змагар.
... Стаіць як помнік мужнасці вялікай
Няскораны купалаўскі гусляр.
-        Паспрабуйце, сябры, акрэсліць тэму сенняшняга ўрока. (Вучні выказваюць свае меркаванні адносна тэмы ўрока).
-        Так, сення на ўроку размова пойдзе пра гусляра як выразніка народнага светапогляду.
-        Эпіграфам да мінулага ўрока, як вы памятаеце, былі словы Р.Бураўкіна:
Тут пад кожным курганам і камянем
Ці быліна, ці казка чароўная.
-        Паспрабуйце самі падабраць эпіграф да сенняшняга ўрока "Вобраз гусляра як выразніка народнага светапогляду", выкарыстаўшы верш, які гучаў у пачатку ўрока. 
Вучні ў парах прапаноўваюць і абмяркоўваюць эпіграф.
Настаўнік дапамагае выбраць найбольш удалы  эпіграф з прапанаваных і запісвае яго на на дошцы, а вучні ў літаратурныя сшыткі.
Пытанні класу:
-        Калі была напісана паэма "Курган"? Што вам вядома пра гэты час?
-        Хто такі гусляр?  (Адзін вучань расказвае пра гусляроў, музыкаў)
-        Хто такія мірнікі? Ці сустракаліся яны на Беларусі?
-        У чым, на вашу думку, тоіцца чарадзейная сіла мастацтва?
-        Што такое талент?
-        Якімі здольнасцямі павінен валодаць таленавіты чалавек-мастак, музыка. Паэт?
-        Якія ўражанні выклікаў у вас гусляр з паэмы Я.купалы "Гусляр"?

Работа над кампазіцыяй твора

Вучні дзеляцца на 5 груп, кожная з іх выконвае свае заданне.
І Экспазіцыя - час, месца падзей.
* - Паспрабуйце вызначыць экспазіцыю твора, падбярыце адпаведныя радкі.
ІІ Завязка - пачатак развіцця дзеяння.
* - Вызначце эпізод, які дае штуршок далейшаму разгортванню сюжэта.
ІІІ Кульмінацыя - момант найвышэйшага напружання ў творы.
* - Назавіце самы напружаны эпізод у творы, падбярыце адпаведныя радкі.
IV Развязка - дзеянне ідзе на спад.
* - Чым закончыліся падзеі ў паэме. Якія радкі паэмы можна падабраць?
V Эпілог
* - Як расказаная ў паэме гісторыя паўплывала на  людзей, якія паданні з'явіліся ў народзе?
- Успомніце, што такое партрэт. Зачытайце азначэнне са Слоўніка літаратуразнаўчых тэрмінаў. Партрэт - гэта такое апісанне знешнасці персанажа, якое характарызуе яго як чалавека.
- Апішыце партрэт гусляра. Пацвердзіце свае словы радкамі з паэмы.
Невыдуманая світка - убор на плячах,
Барад, як снег белы - такая,
Незвычайны агонь у задуманых вачах,
На каменях ляглі гуслі-баі...
Водзіць пальцам худым па сталевых струнах...
І сядзіць гэты сумны, як лунь, белы дзед...
- Параўнайце апісанне аўтара з адлюстраваннем гусляра мастаком А.М.Кашкурэвічам.
- Раскажыце пра незвычайныя здольнасці гусляра, яго талент. Успомніце  герояў-музыкаў, якія вам яшчэ вядомы?
- Чым для людзей была песня гусляра?
- Для чаго  пазвалі старца ў палац князя?
- Чаму гусляр не згадзіўся весяліць гасцей князя?
- Якое значэнне ў творы мае песня гусляра?
- Чаму, калі гусляр спяваў сваю песню, "дворня знямела"?
- Як вы лічыце, чым уразіў паэта гусляр, што ен зрабіў яго галоўным героем без уласнага імені? Аб чым гэта сведчыць?
- Калі б вы былі мастакамі і вам прапанавалі б стварыць абагулены вобраз народнага песняра, якім бы ен быў? Якія б  колеры пераважалі на вашай карціне?

Літаратурная дуэль
Вучні дзеляцца на 2 групы. Першая група задае 2 праблемныя пытанні другой групе, затым наадварот.

Складзійе сінквейн - гусляр і народ.

Дамашняе заданне: вывучыць на памяць урывак з паэмы.


Дзяржаўная ўстанова адукацыі
" Навучальна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Hosted by uCoz