Факультатыўны занятак па беларускай мове ў 10 класе
Тэма: Складаназлучаныя сказы. Цяжкія выпадкі пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаназлучаных сказах.
Мэта:        
1.        Садзейнічаць фарміраванню ўяўлення  пра сінтаксічныя прыметы  складаназлучаных сказаў, пра пастаноўку знакаў прыпынку ў такіх сказах.
2.        Замацаваць навыкі пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаназлучаных сказах.
3.        Вучыць дзяцей супастаўляць, параўноўваць, рабіць вывад.
Абсталяванне: карткі, тэставыя заданні.

Ход урока
І. Аргмомант - 1-2 хвіліны

ІІ. Асноўная частка - 40 хвілін
Сёння на занятках курса мы прадаўжаем працаваць над складанымі пытаннямі сінтаксісу і пунктуацыі. На гэты раз пастараемся замацаваць правілы пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаназлучаных сказах, разглядзім некаторыя выпадкі, якія выклікаюць цяжкасць падчас падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання.
Кожны ўрок фізічнай культуры пачынаецца з размінкі. Давайце і мы паспрабуем уключыцца ў работу, актуалізаваць нашы веды па дадзенай тэме. (Настаўнік раздае карткі з запісаным сказам кожнаму вучню і прапаноўвае падзяліцца на некалькі груп. Вучні, седзячы за круглым сталом разам абмяркоўваюць пытанні, якія задае настаўнік праз 1 хвіліну)
1)         Чым можна абумовіць падзел вучняў на групы?
2)        Чым выкліканы падзел на 4 групы?
3)        Якая праблема ўзнікла падчас абмеркавання? Чаму?
Вучні выказваюць свае меркаванні:
  •        Усе дадзеныя сказы складаназлучаныя.
  •        Ёсць сказы, дзе ставіцца коска паміж дзвюма сінтаксічнымі часткамі.
  •        У некаторых сказах неабходна ставіць працяжнік.
  •        Некалькі сказаў выклікалі цяжкасць, таму што пастаноўку знакаў прыпынку нельга растлумачыць. Магчыма, у школьнай праграме гэтыя выпадкі не разглядаюцца.
  •        Ёсць сказ, кожная частка якога мае свае знакі прыпынку, вызначаецца самастойнасцю, таму ў сказе ставіцца кропка з коскай.
  •        У чатырох прапанаваных сказах коска не ставіцца.
  •        Такім чынам, можна выдзеліць 4 групы:  сказы, дзе ставіцца:
1)        Коска
2)        Кропка з коскай
3)        Працяжнік
4)        Не ставіцца коска
А зараз я прапаноўваю вам для далейшай працы падзяліцца на 2 групы. Скажыце, як гэта зрабіць?  (Вучні зноў абмяркоўваюць  гэта пытанне)
Сядзьце на два рады і падрыхтуйцеся да міні-дуэлі. Калі вы правільна падзяліліся на 2 каманды, у нас атрымаецца дуэль, на якой вы будзеце страляць сказамі.
Вам неабходна быць уважлівымі, каб прадоўжыць сказ, якім "выстралілі", бо, каб не быць забітым, трэба  патлумачыць пастаноўку знакаў прыпынку. Ваша задача - застацца "жывымі", гэта значыць правільна растлумачыць выбраны знак прыпынку.
Сказы для дуэлі:

Дождж перастаў на світанні
   , і
Хлопцы зараз жа пачалі рыхтавацца ў дарогу
Яшчэ некалькі дзён
  - і
Прачнецца бярозавік
Ва ўсіх баках пагрымліваў гром
    і
Мільгацела маланка
Хай свеціць сонца на ўсёй планеце
    і
Радуюцца дзеці
Вера Антонаўна ўсадзіла за піяніна Леначку
    і
Сама села побач
Трымаўся невялікі марозік
    , і
Пад нагамі парыпваў снег
Вы цудоўна справіліся з заданнем , і мы прадаўжаем працаваць. (Фізкультхвілінка)
На дошцы запісаны сказы: "Як жыць і што рабіць?", "Блакіт неба і ціхая плынь ракі".
Паспрабуйце паставіць знакі прыпынку ў гэтых сказах або растлумачыць іх адсутнасць. Сфармулюйце правіла, якім неабходна кіравацца ў дадзеным выпадку.
Настаўнік удакладняе, пры неабходнасці тлумачыць адсутнасць знакаў прыпынку ў такіх сказах.
А зараз працуем у парах. Усе атрымліваюць адзін тэст, а вось умова яго ў кожнай пары свая:
1 пара - выпісаць нумары сказаў, дзе ставіцца коска.
2 пара - выпісаць нумары сказаў, дзе коска не ставіцца.
3 пара- выпісаць нумары сказаў, дзе ставіцца працяжнік.
4 пара - выпісаць нумары простых сказаў з аднароднымі членамі.
Я прапаноўваю вам  занесці нумары сказаў у табліцу. Калі адказ будзе правільны, вы прачытаеце слова, значэнне якога добра ведаеце, бо яно непасрэдна звязана з нашай тэмай.

П        У        Н        К        Т        У        А        Ц        Ы        Я

Пытанні:
Што вывучае пунктуацыя?
Што вы можаце сказаць пра пастаноўку знакаў прыпынку ў складаназлучаных сказах?
Умова такая: вы павінны скласці схему, дакладней прадоўжыць яе.

Працяжнік, кропка з коскай, коска ставіцца
Коска не ставіцца
1. Нечаканы вынік.
2. Свае знакі прыпынку ў частках складаназлучанага сказа.
3. Дзеянні ў сказе адбываюцца адначасова або паслядоўна.

1. У першай частцы:
а) есць агульны даданы член сказа;
б) есць агульная часціна;
в) есць агульнае пабочнае  слова.
2. У другой частцы есць словы сам, сама.
3. Абедзве часткі - назыўныя сказы.
4. Абедзве часткі - пытальныя сказы.
5. Абедзве часткі - безасабовыя сказы.

Тэставае заданне на камп'ютэры: (10 заданняў: па 1 сказу на кожны пункт правіла).
Адзначце нумары сказаў, дзе коска не ставіцца.
Вучні выконваюць заданне 5 хвілін.
Калі заданне выканана правільна, то адзнака сённяшняй вашай працы будзе "10" (гэта сума правільных адказаў 1+2+3+4)

РЭФЛЕКСІЯ: што далі вам сённяшнія заняткі? Адкажыце на пытанні, выкарыстоўваючы складаназлучаныя сказы, напрыклад: сёння мы паўтарылі правілы пастаноўкі  знакаў прыпынку ў складаназлучаных сказах, і я магу цяпер правільна ставіць знакі прыпынку.
Настаўнік падагульняе, прапаноўвае прадоўжыць запісаныя на дошцы сказы:
1. Я думаю  што калі  ўтосьці не зразумеў на ўроку, то можна дапраацаваць на курсе па выбары.
2. Я лічу што каб падрыхтавацца да іспытаў па беларускай мове, трэба яшчэ шмат працаваць.
Як паставіць знакі прыпынку ў такіх складаназлучаных сказах. Гэта і будзе тэма  заняткаў факультатыва  ў наступны раз.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі
" Навучальна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Hosted by uCoz