УРОК  БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў 6  КЛАСЕ ПА ТЭХНАЛОГІІ ПОЎНАГА ЗАСВАЕННЯ
(Настаўніца вышэйшай катэгорыі Боўша Валянціна Андрэеўна)

Тэма: Правапіс не(ня) з прыметнікамі

Мэта:
1)        Дапамагчы вучням засвоіць правілы напісання не(ня) з прыметнікамі.
2)        Выпрацоўваць уменні прымяняць неабходны алгарытм разважання; адрозніваць прыметнікі, якія без не(ня) не ўжываюцца; правільна ўжываць прыметнікі з не(ня) у вусным маўленні.
3)        Выхоўваць у вучняў любоў да сваёй Радзімы, пачуцці павагі да беларускага народа.

Тып урока: урок засваення новых ведаў (па тэхналогіі поўнага засваення).

Абсталяванне: падручнік "Беларуская мова" (6 клас), дыягнастычны тэст, выніковы тэст, фонахрэстаматыя..

Ход урока

І. Арганізацыйны момант (1-2 хвіліны)

ІІ. Агульная ўстаноўка
Сённяшні ўрок мы пачнём з загадак, якія вы, я ўпэўнена, любіце разгадваць:
1. Чырвоная дзюба, чырвоныя пяты, на лузе - цыбаты, у небе - крылаты. (Бусел)
2. На лузе браточкі з аднае сямейкі: залатыя вочкі, беленькія вейкі. (Рамонкі)
- Скажыце, калі ласка, якую краіну называюць "зямлёю пад белымі крыламі". Чаму?
Сапраўды, бусел - гэта сімвал Беларусі. А рамонкі, кветачкі нашых лугоў, маюць такі ж колер, як і наша белая, чыстая Русь. (Гучыць песня "Люблю цябе, Белая Русь").
А цяпер апошняя загадка: (запісана на дошцы)
- Я аздабляю нашу мову,
Даю прыметы розным словам,
Наўрад ці зможаш без мяне ты
Прадмет адрозніць ад прадмета. (Прыметнік)
Звернемся да паэтычных радкоў, якія запісаны на дошцы:
Зямлю беларускую
А сцежкаю вузкаю,
З чырвонай рабінаю
Заву я любімаю.
З матулінай ласкаю,
З бабулінай казкаю
На свеце такая адна.
Зямля мая ветлая,
Азерамі светлая,
Барамі гасцінная
У сэрцы адзіная.
                     С.Басуматрава
- Знайдзіце і падкрэсліце ў гэтым вершы прыметнікі, вызначце іх разрад. (беларуская (адн.), вузкая (якасн.), чырвоная (якасн.), матуліна (прын.), бабуліна (прын.), ветлая (якасн.), светлая (якасн.), гасцінная (якасн.)
- А цяпер звярніце, калі ласка, увагу на словы, якія запісаны на дошцы - ураджай, удача, шчасце, увага, спакой.
- Падбярыце да іх антонімы, ужываючы прыстаўку не(ня). А цяпер утварыце ад гэтых слоў прыметнікі.

ІІІ. Дэтальнае ўдакладненне мэты навучання. Работа ў парах.
Абмяркуйце ў парах пытанне:
-        Якая  тэма сенняшняга ўрока?
-        Якую мэту можна паставіць? (Вучні фармуліруюць мэту ўрока)

IV. Вывучэнне новага матэрыялу
1. Работа з параграфам 43 падручніка ()сумесна з настаўнікам .
2. Работа ў парах: 1 варыянт - скласці схему правапісу не(ня) з прыменікамі (злітна); 2 варыянт - скласці схему правапісу не(ня) з прыметнікамі (асобна).
3. Абмен інфармацыяй у парах (па складзеных схемах).
4. Састаўленне алгарытму разважання.
5. Фізкультхвілінка - 2-3 хвіліны
6. Практыкаванне №321

V. Дыягнастычнае тэсціраванне
Вучні выконваюць дыягнастычны тэст:
1.        (Не, ня) умелы
2.        (Не, ня) вольны
3.        (Не, ня) воля, а турма
4.        (Не, ня) вяселы, а сумны
5.        Зусім (не, ня) вялікі
6.        (Не, ня) спакойны
7.        (Не, ня) свежы
8.        (Не, ня) далекі, а блізкі
9.        (Не, ня) высокі
10.        (Не, ня) смачны

VI. Карэкцыйная работа
Вучні дзеляцца на дзве групы:
1 - група паглыблення (хто выканаў дыягнастычны тэст без памылак);
2 - група карэкцыі (хто выканаў дыягнастычны тэст з памылкамі).

Група карэкцыі        Група паглыблення
1. Тлумачэнне новай тэмы настаўнікам.
2. Практыкаванне 322 або 323
3. Запіс словазлучэнняў на дошцы (вучні запісваюць словазлуччэнні і каменціруюць іх правапіс)
(Не) вяселы, а сумны; (не) прыгожы, (не) дрэнны, (не свежы), зусім (не) цікавы, (не салодкі), а кіслы.
4. Падагульненне настаўніка.        Вучні выконваюць заданні самастойна.
Індывідуальная работа
1. Скласці сказы са словамі, каб прыметнікі з не(ня) пісаліся злітна і асобна (парамі): невяселы, невялікі, нясмачны, нялегкі, нядобры.
Групавая работа
2. Успомніць і запісаць прыказкі, прымаўкі з прыметнікамі на правапіс не(ня).
3. Перакласці на беларускую мову:
а) Он у нас далеко (не) лучший.
б) Вдали показалась (не) большая деревенька.
в) Сережа был (не) большой, а маленький.

VII. Выніковы тэст
Адзначце нумары, дзе не(ня) з прыметнікамі напісана правільна:
1 варыянт
1.        Несціханы
2.        Фільм зусім не цікавы
3.        Неяркая зорка
4.        Не вялікі дом
5.        Нядужы хлопчык
6.        Не шырокі, а вузкі
7.        Не салены агурок
8.        Не любімы прадмет
9.        Нясвабодны чалавек
10.        Нядобры ўчынак
2 варыянт
1.        Нявузкі
2.        Далека не блізкая дарога
3.        Невысокі
4.        Не багаты ўраджай
5.        Нясмачны квас
6.        Не высокі, а нізкі
7.        Не дарагі падарунак
8.        Не ясны дзень
9.        Няпрыгожы пенал
10.        Нясмелы чалавек
Настаўнік:
-        Праверце правільнасць выканання тэста. (Правільныя адказы запісаны на дошцы: 1, 2, 3, 5, 6, 10).

VIII. Рэфлексія:
1)        Вучні самастойна правяраюць выніковы тэст, ацэньваючы 1 балам кожны правільны адказ.
2)        Падымаюць карткі з узроўнем засваення тэмы (поўнасцю, часткова, не засвоіў).
3)        Настаўнік выстаўляе адзнакі, каменціруе іх.

ІХ. Дамашняе заданне:
V узровень - міні-сачыненне "Няўдачны дзень"
IV узровень - скласці слоўнікавы дыктант па тэме
ІІІ узровень - практыкаванне №324

Дзяржаўная ўстанова адукацыі
" Навучальна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Hosted by uCoz