НА ГАЛОЎНУЮ  ТВОРЧАСЦЬ ВУЧНЯЎ Думкі пра дзяцінства...        Гісторыя аднаго тэлефоннага званка

Жыццёвае                   Мае карані, мая вада            Замалёўка з натуры

 

Азірніся, затрымайся...

Як цяпер памятаю той асенні сонечны дзень… У паветры пахла апалым лісцем, адчувалася хуткае набліжэнне халадоў… Здаецца, было гэта зусім нядаўна…

   Мы з сястрой крочым па дарозе ў пакуль яшчэ незнаёмы мне будынакю.  “Музычная школа”, - загадкава прашаптала сястра.

   У Веранікі добрыя вакальныя дадзеныя, ёй падабаецца музыка, яна любіць спяваць – вось і вырашыла запісацца. Я ж – “за кампанію”.

   Сустрэла нас прыветлівая настаўніца. Яна мне вельмі спадабалася: прыгожая, з усмешкай, з лагоднымі вачыма і мяккім голасам. Паказала нам розныя музычныя інструменты, на адным з іх нешта сыграла. Карацей, зацікавіла – і  мы з сястрой запісаліся. Так ўсё гэта пачыналася…

   У хуткім часе мне падалося, што музыка – гэта не маё. Некалькі разоў збіралася кінуць… Стрымлівалі настаўнікі, дырэктар, бацькі. Казалі – пашкадую. Ды і не ў маім характары кідаць пачатае.

   Праз тры гады змяніўся настаўнік. Чалавек вельмі цікавы і таксама прыемны. Цяпер на ўрокі прыходзіла найперш для размовы з ім, бо падабаліся яны мне нават больш, чым самі заняткі. Але ўсё роўна: вучоба надакучыла, вісела на плячах грузам… Сальфеджыо, як казаў настаўнік – “матэматыка” музыкі – было такім жа далёкім, як і сапраўдная матэматыка. Словам, было ўсё цяжэй…

   Незаўважна прайшло пяць гадоў. Здала экзамены па спецыяльнасці, па сальфеджыо… І толькі тады ўздыхнула з палёгкай – і зразумела, што не здарма хадзіла ў музычную школу. Радавалася, што не кінула, што настаўнікі, дырэктар утрымалі, за што вельмі ўдзячная ім зараз.

   Пяць гадоў. Хто б падумаў… Зараз здаецца, што прайшлі яны так хутка – а на самай справе колькі было ўсяго… І толькі прайшоўшы  праз усё гэта, адвучыўшыся столькі часу, я зразумела, што і настаўнікам, і дырэктару было таксама нялёгка, як і нам.

   Дай жа Бог вам, шаноўныя Святлана Васільеўна Еўтушэнка, Аліна Вікенцьеўна і Аляксандр Сцяпанавіч Лянцэвічы і ўсе-усе, хто быў з намі гэтыя гады, добрых вучняў, цярпення, мужнасці, аптымізму і заўсёды добрага настрою! Дзякуй Вам за яшчэ адзін пройдзены этап нашага жыцця!

 

Hosted by uCoz