Дзяржаўная ўстанова адукацыі

" Навучальна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
                            Факультатыўны  занятак
                                   па  матэматыцы

Дэвіз: "Будзь настойлівы і поспех абавязкова прыйдзе"
Тэма: рашэнне займальных задач
Мэта: - садзейнічаць паўтарэнню і замацаванню пройдзеных тыпаў рашэння лагічных задач; стварыць умовы для праверкі ўменняў прымяняць свае веды пры рашэнні займальных задач; пазнаёміць з новым тыпам лагічных задач " Праўдзівыя і няпрўдзівыя ваказванні" і першасна замацаваць рашэнне гэтых задач;
-        Стварыць умовы для развіцця ўменняў выдзяляць галоўнае, лагічна выказваць свае думкі, развіваць увагу, памяць, знаходлівасць, творчую актыўнасць, лагічнае мысленне, пазнавальны інтарэс.
-        Спрыяць выхаванню уменняў працаваць у пары, у групе, аказваць узаемадапамогу, імкнуцца да удасканалення сваіх ведаў, павышаць матывацыю вучэння івыхоўваць інтарэс да вучэння матэматыкі.
                                            План урока
1.Арганізацыйны момант (2 хвіліны)
2.Тэма і мэта ўрока (2 хвіліны)
3.Машывацыйны момант і знаёмства з планам занятку (2 хвіліны)
4.Размінка(4 хвіліны)
5.Работа ў парах (праверка ўменняў прымяняць свае веды пры рашэнні займальных задач) 8 хвілін
6.Фізкультхвілінка (2 хвіліны)
7.Зведай новае(знаёмства з новай групай лагічных задач "Праўдзівыя і няпраўдзівыя выказванні") 8 хвілін
8.Фізкультхвілінка (зарадка для вачэй) 2 хвіліны
9.Работа ў групах (першаснае замацаванне) 11 хвілін
10.Рэфлексія (2 хвіліны)
11.Падвядзенне вынікаў занятка (2 хвіліны)
Падрыхтоўка да занятку:на дошцы запісаны: тэма заняткаў, дэвіз: "Будзь настойлівы і поспех абавязкова прыйдзе", план-схема правядзення занятку,падрыхтаваны заданні для размінкі  і замацаваны на план-схему,падрыхтаваны канверты з заданнямі для пар, картачкі з задачамі для груп.
Тып занятку: камбінаваны
Форма занятку: пакарэнне вяршынні ведаў
Форма работы: франтальная, работа ў парах, работа ў групах.
                              

                                  Ход урока
1.        Арганізацыйны момант
Празвінеў ужо званок
Пачынаем мы ўрок
Прапаную сябраваць
І задачы парашаць

Сядзьце так, каб вам было зручна. Закрыйце вочы.Уявіце, што сёння цудоўны дзень. Свеціць яркае сонца, спяваюць птушкі. Нечакана на небе з'явілася адзінокая, шэрая хмарка. Яна павольна праплывае над вамі. На гэту хмарку пакладзеце ўсе свае турботы, непрыемнасці, сум. У думках памахайце ўслед хмарцы рукой.
А цяпер уявіце, што вы - вяселка, якая іскрыцца мноствам розных колераў - вяселка весяліць і сябе і іншых. Калі вы раскрыеце вочы, то ўбачыце вакол сябе спакойныя шчаслівыя твары аднакласнікаў. Пажадаеце ў думках ім і сабе дабра, шчасця і поспехаў!
Я таксама жадаю вам поспехаў!
2.Тэма нашага факультатыўнага занятку: "Рашэнне займальных задач". Як вы лічайце, якую мэту мы можам перад сабой паставіць? (Адказы дзяцей)
Абагульняю: мэта нашага занятку паўтарыць і замацаваць спосабы рашэння знаемых тыпаў лагічных задач; праверыць уменне прымяняць свае веды пры рашэнні займальных задач; пазнаеміцца з новым тыпам лагічных задач " Праўдзівыя і няпраўдзівыя выказванні" і першасна замацаваць уменне рашэння гэтых задач.
Скажыце, а што дапаможа зрабіць працу на уроках пленнай і выніковай? (Адказ дзяцей)
Абагульняю (вывешваю на дошку роўнасць)
веды +дружба+цікавасць+радасць=пленная праца
Толькі такая дзейнасць, якая будзе выконвацца з цікавасцю і радасцю, заснавана на ведах, дружбе і ўзаемадапамозе, з'яўляецца пленнай і прыносіць добрыя вынікі.
3.Матывацыйны момант
Чым адрозніваюцца займальныя задачы ад тых задач, якія часцей за ўсе рашаем на ўроках? (Адказы дзяцей)
А для чаго мы вучымся рашаць займальныя задачы?
Абагульняю: так на самай справе, у апошнія гады праводзіцца шмат алімпіяд.Гэта школьныя алімпіяды, раенныя алімпіяды, абласныя, рэспубліканскія, международныя. У некаторых алімпіядах вы прымалі ўдзел (школьныя, раўныя, международны конкурс "КЕНГУРУ").А ці ведаеце вы, што ў нашым класе вучацца дзяўчынка, якая два гады запар займала прызавыя месцы сярод удзельнікаў нашага раёна ў межнародным конкурсе "КЕНГУРУ" (Паказваю ўзнагароды). Я спадзяюся, што калі вы будзеце прытрымлівацца дэвізу нашага занятку: " Будзь настойлівы і поспех абавязкова прыйдзе", то ў скорым будучым вы зможаце разлічваць таксама на прызавыя месцы.
  Агаварываю план занятку.
1-ая прыступка (размінка) франтальная работа.
2-ая прыступка (работа ў парах) праверка ўменняў рашаць пройдзенныя тыпы лагічных задач.
3-ая прыступка (зведай новае) знаёмства з новай групай лагічных задач " Праўдзівыя і няпраўдзівыя выказванні".
4-ая праступка (работа ў групах) першаснае замацаванне.
Уявіце, што сення вы не прста будзеце рашаць займальныя задачы, а пакараць вяршыню ведаў, але помніце, што пакарае вяршыні той, хто да іх імкнецца.
І так пачынае пакараць вяршыню ведаў.
4. Як вы бачыце, на першай прыступцы 10 заданняў. Частку заданняў мы парашаем сёння, а другую частку аставім на наступны занятак. Выбіраюць нумар задання, чытаюць умову задачы, адказвае той, хто першы падымае руку.
5. Прапаную дзецям папрацаваць у парах, падняцца на другую прыступку. Заданні для работы ў парах:
1).У скрынцы ляжаць 11 пар чорных і 11 пар сініх пальчатак. Колькі пальчатак дастаткова дастаць наугад, каб сярод іх абавязкова былі:
                                а) дзве чорныя пальчаткі?
                                б) дзве пальчаткі аднаго колеру?
                                в) пара сініх пальчатак?
2).На ўроку матэматыкі Лена, Руслан, Вольга, Віктар, Ніна, Аляксей працавалі з геаметрычных фігур былі 4 кругі і 2 квадрата. У кожнага з дзяцей была адна геаметрычная фігура. У Лены і Вольгі былі аднолькавыя геаметрычныя фігуры, Лены і Віктара розная, Вольгі і Ніны - аднолькавыя, Ніна і Аляксея розныя. У каго з дзяцей былі кругі, а у каго квадраты?
3).У 5,6 і 7 - ым класах вучацца тры сябры: Мікалай, Багдан і Андрэй. Адзін з іх шахматыст, другі валейбаліст, трэці займаецца ў матэматычным гуртку. Вызначце, у якім класе займаецца кожны з іх, калі вядома:
1)5-ы клас ездзіў на экскурсію у Мінск, 6-ы клас ездзіў на шахматныя спаборніцтвы ў Гродна, а 7-ы клас быў у Віцебску;
2) У час экскурсіі ў Мінск Андрэй увесь час марыў, каб паглядзець валейбольны матч;
3) Мікалай пайшоў у бібліятэку адзін, бо яго таварыш у гэты час праводзіў шахматную партыю;
4) Сябар шахматыста вельмі цікавіўся рашэннем займальных задач.
Чым цікавіцца кожны з хлопчыкаў?
6. Агульнаразвіваючая (музычная) фізкультхвілінка.
7. А цяпер, я прапаную пазнаёміцца з новай групай лагічных задач " Праўдзівыя і няпраўдзівыя выказванні". Паясняю, якім спосабам рашаюцца такія задачы. Рабіраем наступную задачу:
Дзесяцікласнікі Сяргей, Вася і Коля кіруюць работай матэматычнага гуртка 6-ых класаў. На адным занятку яны прапанавалі членам гуртка лагічную задачу, якую склаў адзін з гэтых хлопчыкаў. На пытанне, хто склаў задачу былі дадзены наступныя адказы:
    Сяргей: 1) Я не складаў;  2) Вася не складаў;
    Вася: 3) Сярожа не складаў; 4) Задачу склаў Коля;
    Коля: 5) Я не складаў; 6) Задачу склаў Сяргей;
Вядома, што адзін з іх, назавём яго праўдзівым, абодва разы казаў праўду; другі, назавём яго жартаўніком, абодва разы сказаў хлусню; а трэці, назавём яго хітруном, адзін раз сказаў праўду, а другі раз - хлусню. Назавіце імены праўдзівага, жартаўніка і хітруна. Хто склаў задачу?
8.Фізкультхвілінка (зарадка для вачэй).
9.Замацаванне новага матэрыялу (работа ў групах).
Дзве групы працуюць з наступнымі задачамі:
1)Чатыром удзельнікам матэматычнага гуртка: Аляксею, Барысу, Валодзю і Грышу, якія вучацца ў паралельных класах, было прапанавана скласці такую лагічную задачу. На пытанне: " Хто з якога класа?"- кожны павінен даць па два адказы: адзін - праўдзівы, а другі - няпраўдзівы, але каб па іх адказах можна было вызначыць, хто ў якім класе займаецца. Хлопчыкі далі такія адказы:
   Аляксей: Я з "А" класа, а Валодзя - з "В".
   Барыс: Я з "Б" класа, а Валодзя - з "Г".
   Валодзя: Я з "В" класа, а Аляксей - з "Б".
   Грыша: Я з "А" класа, а Аляксей - з "В".
У якім з паралельных класаў займаецца кожны з хлопчыкаў?
2) Чатыры дзяўчынкі: Аксана, Жана, Света і Юля ўдзельнічалі ў першынстве школ па бальных танцах. Пасля заканчэння спаборніцтва кожную з іх запыталі, якое месца яна заняла? Адказы былі наступнымі.
    Аксана: Я бала першай.
    Жана: Я была апошняй.
    Света: Я не была апошняй.
    Юля: Я не была ні першай, ні апошняй.
Тры адказы былі праўдзівыя, а адзін - няпраўдзівы. Хто сказаў няпраўду? Хто заняў першае месца?
10.Рэфлексія (адзначаюць, хто знаходзіцца на якой прыступцы на вяршыні ведаў)
11.Падвожу вынікі ўрока.

Hosted by uCoz