Дзяржаўная ўстанова адукацыі

" Навучальна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Мая Радзіма- Беларусь

Тэма: Усяслаў Чарадзей

Мэты: 1.пазнаёміць вучняў з найбольш яркімі падзеямі гісторыі нашай краіны, якія звязаны з жыццём і дзейнасцю полацкага князя Усяслава;
2.шляхам разважання над вывучаемым матэрыялам садзейнічаць развіццю ў вучняў мыслення, садзейнічаць развіццю памяці;
3.спрыяць выхаванню патрыятычных пачуццяў, пачуцця гонару за нашу Бацькаўшчыну, нашых продкаў.

                                                         Ход урока
1.Арганізацыйны момант
(…)
Выберыце,што спатрэбіцца на ўроку: увага, самастойнасць,злосць, раўнадушша, стараннасць, дысцыплінаванасць, кемлівасць.

2.Праверкам дамашняга задання
-З каго пачалася дынастыя князёў на Беларусі?
-Чаму дачку Рагвалода называлі князёўнай з трымы імёнамі?
- Раскажыце пра яе жыццё па малюнках.(…)

-Пра якога князя гаварылі, што ён вельмі шанаваў кнігу?(Ізяслаў)Так, ён.быў асветнікам.
-За што другога сына Рагнеды назвалі Мудрым?

1)Выберыце патрэбныя словы і складзіце схему пра Яраслава Мудрага
Яраслаў:князь, асветнік, военачальнік, надрукаваў першую кнігу на беларускай мове,
пабудаваў храм.
2)Запішыце паняцце "закон",дайце яму тлумачэнне, а таксама назву закона і імя стваральніка("Руская праўда")
3)Ці можна злучыцьімёны князёў з дадзенымі назвамі?
                     Рагнеда
Ізяслаў         князі             Яраслаў
                   асветнікі  

Работа ў парах: -Прачытайце некаторыя з законаў і скажыце, ці можна іх назваць справядлівымі?(на картк.)

-        Як паступіў Яраслаў незадоўга да сваёй смерці?
-        Што ён раіў сваім сынам?
-        Ці паслухаліся сыны?
-        Якую страшную бяду яны наклікалі?




3.Падрыхтоўка да ўспрыняцця новага матэрыялу
- Сёння мы зноў адпраўляемся ў падарожжа па гісторыі.Які транспарт нам спатрэбіцца?(машына часу)

   Музычн.фізхвілінка

-        Які самы старажытны горад Беларусі? Пакажыце на карце.
(гучыць музыка) - Прывольна раскінуўся на беразе Зах.Дзвіны самы старажытны з беларускіх гарадоў- Полацк.Прашумелі над ім сівыя стагоддзі ,а ён - жывы сведка летапіснай мінуўўчыны,нібы стаміўшыся, адпачывае ад сваёй былой славы ды велічы.
Абышлі яго сваімі памерамі і хараством іншыя гарады.Дзе ж яму раўняцца з прыгажуном- Мінскам! Але які беларускі горад можа памерацца з Полацкам Сваім гістарычным мінулым? А яно ў яго надзвычай багатае.
  Правілі Полацкім княствам многія князі(схема). Але ў 11 ст Полацкае княства было як ніколі багатым і магутным. Яго багацце і магутнасць стваралі простыя людзі пад кіраўніцтвам свайго мудрага і мужнага князя Усяслава Чарадзея. Аб ім і пойдзе размова на нашым уроку.

4.Тлумачэнне новага матэрыялу
- Кім У.Чарадзей прыходзіўся Ізяславу, Рагнедзе, Рагвалоду?
Паглядзіце на яго партрэт.Паднятая рука- заклік да працы у імя Радзімы,меч- гатоўнасць ваяваць за яе незалежнасць.
-        Чаму ж у Усяслава было такое незвычайнае прозвішча-Чарадзей? Аб гэтым прачытаем на ст.48.
-        Сапраўды, прапраўнук Рагвалода, які стаў княжыць у Полацку у 1044 г., быў чалавекам у многім незвычайным: мудры, мужны, вынослівы, працавіты і энергічны- ён сваімі якасцямі здзіўляў і ўражавў сучаснікаў. Многія, хто ведаў яго, нават людзі адукаваныя, ахвотна верылі, што князь нарадзіўся ад чараўніцтва. Летапісы сцвярджаюць, што ён меў на галаве чарадзейскую прыкмету, радзімы знак.
-        У летапісах гаворыцца, што князь праліў шмат варожай крыві. Але большую частку свайго доўгага валадарання Усяслаў жыў жыў з суседскімі княствамі ў згоде і займаўся мірнымі клопатамі. Ён загадаў увесці ў Полацку Сафійскі сабор.Сабор называюць Сафійскім, бо яго пабудавалі ў гонар святой Сафіі. У перакладзе з грэчаскай мовы гэта імя азначае " мудрасць".
(малюнак)
Паведамленні пра Сафійскі сабор.(…)

-        Чым падобныя гэтыя храмы? (Саф.сабор, Варнянскі касцёл)
-        Скажыце, калі патрэбны булава, меч ,шчыт кап'ё?
-        Усяслаў Чарадзей праславіўся і сваімі ваеннымі подзвігамі. У 1067 г. два войскі сышліся паблізу Мінска на рацэ Нямізе.Гэта была вельмі страшная бітва, многія загінулі.Палачане не пусцілі чужынцаў на сваю зямлю.
-        Улетапісе "Слова пра паход Ігаравы апісваецца бітва на Нямізе. Зачытайце.

-        Паведамленне пра раку Нямігу(…)

Музычная фізхвілінка(…)

5.Замацаванне

Работа ў групах

1) "Узбройце воіна"(прыклеіць адзенне ,зброю)


2) Дапішыце ў схему гарады замест пытальнікаў
                            Канстанцінопаль
                            ?
Сафійскі сабор   Ноўгарад
                             ?

3) Растлумачце словы з летапісу:
"галовы сцелюцца снапамі"
" жалезнымі малоцяць цапамі"
" веюць душу ад цела"

-        Пражыў У.Чарадзей больш за 70 гадоў. Сваім нашчадкаім пакінуў Полацкую зямлю не спустошанай і разрабаванай, а магутнай і квітнеючай.
-        Якім быў канчатковы вынік яго дзейнасці? (зачыт.у кнізе)


- Сярод нашчадкаў Усяслава было нямала храбрых воінаў, палкаводцаў.Але найбольшую славу пасля князя Усяслава прынеслі Беларусі не воіны. Гэта зрабіла яго ўнучка Ефрасіння. За што яна заслужыла павагу людзей? Аб гэтым- наш наступны урок…

Hosted by uCoz