Урок літаратурнага чытання ў 4 класе
Тэма:
Праца над сціплым пераказам тэксту Алеся Пальчэўскага "Дакор".

Мэта:
Пазнаёміць вучняў з апавяданнем А.Пальчэўскага "Дакор". Вучыць  выразнаму чытанню, пераказу; уменню выказваць асабістыя думкі; папаўняць слоўнікавы запас вучняў; развіваць мову вучняў, навыкі сумеснай працы, творчыя здольнасці; выхоўваць любоў, чалавечыя адносіны да жывел.

Абсталяванне:
Ілюстрацыі, раздатачны матэрыял, партрэты пісьменнікаў, дапаможны матэрыял, запісы на дошцы.


ХОД УРОКА

І. Арганізацыя класа
Верш:
Празвінеў званок вяселы,
Зайшла настаўніца ў клас.
Мы ўрок пачаць гатовы,
Добра будзем працаваць,
А гасцям хвілін прыемных
Разам з намі адчуваць!

ІІ. Псіхалагічны настрой на ўроку
-        Усміхніцеся адзін аднаму. Сядзьце ўтульна і пачнем урок.

ІІІ. Гукавая размінка
Гульня "Назаві малых жывел і птушак"
Ліса - лісяня
Воўк - ваўчаня
Сабака - шчаня
Кот - кацяня
Бусел - бусляня
Грак - гракавяня

IV. Слоўнікавая работа (запіс на дошцы)
Падлетак - хлопчык (дзяўчынка) ва ўзросце ад 12 да 16 год
Дасведчванне - спрактыкаванасць, вопытнасць
Панадворак - двор ля хаты
Накшталт - на манер, на ўзор
Франт - моднік
Палыскавалася - пералівалася
Ушчаперыўшыся - учапіўшыся
-        Растлумачце, калі ласка, значэнне гэтых слоў, падбярыце сінонім дзе магчыма.
-        Адкуль гэтыя словы? (З твора М.Лужавіна "Гракавяня")

V. Праверка дамашняга задання (заданне было дыферэнцыраванае, па жаданні вучняў), ст. 65-68

-        Дома вы чыталі апавяданне "Гракавяня". Ад чыйго імя яно напісана? (Аўтар). Знайдзіце партрэт М.Лужаніна.
-         Пра што гаворыцца ў гэтым апавяданні?
І група. Выразнае чытанне (выбарачна).
ІІ група. Выбарачнае чытанне і пераказ ад 3-яй асобы.
ІІІ група. Творчая. Намаляваць і прыдумаць пантаміму, скласці план.
-        Пакуль рыхтуецца ІІ і ІІІ групы працуе І.

І група
Чытанне выразна "Ланцужком".
Пытанні да тэксту:
-        Дзе быў аўтар?
-        Што знайшоў?
-        Адкуль узялося на беразе гракавяня?
-        Што вырашыў чалавек?
-        Як рэагавала птушаня?
-        Як рэагавалі бацькі?
-        Чым закончылася бойка?
-        Куды пасадзіў гракавяня?
-        Чым заняліся дарослыя птушкі?
-        Як выглядаў малады грак?
-        Як выглядалі бацькі?
-        Як дапамог аўтар маладому граку пайсці на свой хлеб?
-        Чым заканчваецца апавяданне?

ІІ група
-        Перакажыце апавяданне ад імя 3-ай асобы "Ланцужком".

ІІІ група
Пантаміма.
Фізкультхвілінка:
Птушкі леталі, кружыліся
І за дзень ушчэнт змарыліся.
Выбіраюць сабе месца
Дзе б ім тут прысесці.

VII. Работа над новым тэкстам
-        Сення мы з вамі пазнаемімся з апавяданнем "Дакор". (Паказ партрэта аўтара). Паслухайце апавяданне і затым выкажыце свае меркаванне, чаму такі загаловак мае тэкст?
1.        Чытанне тэксту настаўнікам.
2.        Выказванні дзяцей.
3.        Слоўнікавая работа:
Жэўжык - свавольнік, непаседа, дураслівец
Вільчык - стык двух бакоў страхі, канек
Дакор - папрок за што-небудзь
Нахабны - безсаромны, дзерзкі
4.        Самастойнае чытанне тэксту: І група (на 9-10 балаў) - самастойнае чытанне, план; ІІ група (на 6-8 балаў) - самастойнае чытанне("Якую навуку атрымалі?"), ІІІ група (на 1-5 балаў) - чытанне ўголас.
5.        Праверка і пытанні па зместу (ст.70). Пачуцці дзяцей.
6.        Сціплы пераказ па складзенаму плану:
1)        Як хлопчыкі назіралі за ластаўкамі.
2)        Хлопчыкі шпурляюць камячкамі гразі ў птушак.
3)        Камячок трапіў у цэль.
4)        За што мы яе забаілі?
5)        Апусцела гняздо.
6)        Шчыміць болем сэрца.

VIII. Падвядзенне вынікаў
-        Якія ўрокі маралі мы атрымалі з гэтай гісторыі?
-        Як людзі павінны клапаціцца пра жывел? Чым ужо вы дапамаглі?
-        Уявіце, што вы зараз добрыя чараўнікі. Усе ў вашых магчымасцях. Паспрабуйце змяніць становішча. Пачніце свае прапановы наступным чынам. Калі б я быў (ла) чараўніком, то …..
Выстаўленне адзнак.

VIII. Дамашняе заданне (дыферэнцыраванае)
І група - вучыцца выразнаму чытанню і сціпла пераказваць.
ІІ група - прыказкі, прымаўкі, план, прыметы.
ІІІ група - творчая (малюнкі, крыжаванкі, паведамленні).

IХ. Рэфлексія
-        Ці спадабалася вам праца на гэтым уроку?
-        Што было самым цікавым, запамінаючымся?
-        Выберыце, калі ласка, хмарку вашага настрою і прымацуйце туды вашыя сняжынкі.
 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі
" Навучальна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Hosted by uCoz