Беларускае літаратурнае чытанне ( 3 клас)

Тэма: Выразнае чытанне верша        А.  Дзеружынскага. Верасень.
Наст. Заступневіч Н.А.

Мэты: - пазнаёміць дзяцей з восеньскімі 
              святамі; вершам А. Дзеружынскага. 
       Верасень;
            - развіваць мову вучняў, мысленне,        
             узбагачаць слоўнікавы запас вучняў;
           - выхоўваць актыўнасць на уроку,
             уважлівасць, павагу да роднай мовы,
             літаратуры, беларускай народнасці.                    

                                                Усяму вядомы свету
                               Наш руплівы край здавён,
                               Тут на сонечных палетках
                               Сеюць бульбу, жыта, лён…
Вядучы: Сёння мне з вамі хацелася б пагутарыць аб жыцці беларускага народа  і пра хараство роднай прыроды, а таксама пазнаёмімся з цудоўным вершам.
               А зараз уважліва паглядзіце на дошку . Вось тут у нас таблічкі з назвамі зімовых, восеньскіх, веснавых свят. Яны пераблытаныя. Вам трэба раскласці іх правільна.

       Новы год                Масленіца                        Дзяды
       Каляды                Вялікдзень                        Багач
       Грамніцы                Гуканне вясны                Вячоркі
Зараз мы больш падрабязна пагаворым пра восеньскія святы, а пра астатнія вы зможаце даведацца з дадатковай літаратуры.
               Масленіца - апошні тыдзень прерад постам. Мясное не елі , а толькі малочнае. Наладжвалі гульні. Ездзілі на конях, каталіся на санках. Дзяўчаты насілі хусткі з доўгімі махрамі, каб вырас доўгі лён.
       Гуканне вясны - дзяўчаты выходзяць да гумнаў , залазяць на стрэхі і, седзячы на іх спяваюць цыкл вяснянак , у кіх кожны слупок заканчваецца выклічнікам "Гу!"

       Дзяды - гэта свята называецца ў гонар нашых продкаў. У гэты дзень усе ўспаміны- пра сваіх продкаў. Успамінаючы іх , мы запрашаем продкаў за стол, у гэты дзень заўсёды ставяць лішні посуд на стале.

       Багач - старажытнае свята заканчэння ўборкі зерневых. Адзначалася ў дні, якія стаяць блізка да асенняга раўнадзенства. Багачом або багатцам называлі кошык з жытам і свечкаю. Яго на свята насілі ў кожную хату і адрыну. Багач забяспечваў сям'і дабрабыт і шчасце.

       Вячоркі - дзяўчаты наймаюць сабе хату на ўсю восень і зіму, да вясны, у якой - небудзь удавы або наогул у беднай сям'і і плацяць у складчыну: льном па вазе, мераю канаплянага семя або круп, а таксама бульбаю. "Вячэраць" прыносяць усё сваё, асвятленне таксама.
       Збіраецца ў адной хаце дзяўчат пятнаццаць , не больш. Усе працуюць і шчыра спяваюць. Парыходзяць і хлопцы на дзяўчат паглядзець і паслухаць іх спевы. Варта ўвагі тое, што на вячоркі трапляюць хлопцы з суседніх вёсак, а свае таксама большасць ідзе ў іншыя вёскі, часам і за дзесяць вёрст. Усе дзяўчаты начуюць на вячорках , а не дома.

       Вы ведаеце, што наш народ вельмі любіць святы і аздабляе іх песнямі, карагодамі, прымаўкамі, прыказкамі. І вось адну такую прыказку вам трэба скласці.

       Увосень нават верабей багацее.
       Як вы разумееце гэтую прыказку? Чаму так гавораць?
       Які восенню збіраюць ураджай? Ці дапамагалі вы сваім бацькам збіраць ураджай?
       Ці лёгкая гэта праца?
       
       Я бачу , вы ўжо стаміліся . Зараз мы правядзём размінку.  Вы  будзеце збіраць лісткі.        
Гульня "Збяры лісткі"
               
       Добра, вы такія малайцы. Спраўляецеся з усімі заданнямі.Вы ведаеце, што большасць народных святаў прысвечана прыродзе: сонцу, ветру і вадзе.
       Мастакі малююць карціны прыроды, кампазітары складаюць музыку аб парыродзе, а пісьменнікі пішуць апавяданні, вершы .
       З адным з такіх вершаў мы пазнаёмімся на ўроку. Назву яго вы даведаецеся, калі з лісткоў складзеце слова. ( з лісткамі, на якіх напісаны літары выйсці да дошкі).
       
       - Правільна! Мы пазнаёмімся з вершам Авяр'яна Дзеружынскага. Верасень.

       Першаснае ўспрыманне твору. ( чытае настаўнік)
       - Назвы якіх дрэў  сустрэліся ў вершы?
       Устаньце тыя дзеці, у каго ёсць лісты з гэтых дрэў.
       
Слоўнікавая работа ( словы на лістах)

Другаснае ўспрыманне твора:
       -жужачае чытанне
       Якое пачуццё выклікае ў паэта верасень?
       - чытанне ў парах

Аналіз:
- А якое пачуццё выклікаў гэты верш у вас?

Выбарачнае чытанне:
- Прачытайце пра дуб ( Работа па гэтаму слупку)
- Знайдзіце і прачытайце пра рабінку.
- А як жа клён выглядае ў верасні, прачытайце.

Гімнастыка для вачэй.

Работа над выразным чытаннем.
1 варыянт- расставіць паўзы
2 варыянт- падкрэсліць інтанацыйна-галоўныя словы
       
       Выразнае чытанне верша.
       
       Якія малюнкі вы намалявалі бы да гэтага верша?

       Мы пагаварылі пра восень і восеньскія святы.
       Хутка на змену восені прыйдзе зіма.
       - Якія зімовыя святы вы ведаеце?
       Грамніцы - дзень сустрэчы зімы з летам, свята свечкі і жывога агню, што паводле язычніцкіх вераванняў , абараняе чалавека ад злых духаў. Васковыя свечкі асвячаліся ў царкве. Яны захоўваліся ўвесь год. На Грамніцы беларусы выпальвалі "крыжы " на будынках, каб зберагчы жытло ад нябесных стыхій(дажджу, маланкі); крыжападобна засмальвалі валасы на галовах дзяцей і на жывёле, каб адагнаць злых чарадзеяў і ведзьмакоў. Для гэтых мэт грамнічныя свечкі пакідалі ў хлявах. Іх запальвалі пры грымотах, калі выганялі кароў вясною, сустракаючы нованароджанага, у вясельных абрадах, клалі ў руку нябожчыку.

       Спакон вякоў беларус шчыра працуе, бо шмат трэба ўкласці працы ў зямлю , каб дала яна кавалак хлеба. Я лічу, што вы таксама вырасціце працалюбівымі, будзеце паважаць традыцыі і звычаі беларускага народа.

       Д/з
       Рэфлексія
       Лісцікі на дрэва.

Дзяды - гэта свята называецца ў гонар нашых продкаў. У гэты дзень усе ўспаміны- пра сваіх продкаў. Успамінаючы іх , мы запрашаем продкаў за стол, у гэты дзень заўсёды ставяць лішні посуд на стале.

Багач - старажытнае свята заканчэння ўборкі зерневых. Адзначалася ў дні, якія стаяць блізка да асенняга раўнадзенства. Багачом або багатцам называлі кошык з жытам і свечкаю. Яго на свята насілі ў кожную хату і адрыну. Багач забяспечваў сям'і дабрабыт і шчасце.

Вячоркі - дзяўчаты наймаюць сабе хату на ўсю восень і зіму, да вясны, у якой - небудзь удавы або наогул у беднай сям'і і плацяць у складчыну: льном па вазе, мераю канаплянага семя або круп, а таксама бульбаю. "Вячэраць" прыносяць усё сваё, асвятленне таксама.
       Збіраецца ў адной хаце дзяўчат пятнаццаць , не больш. Усе працуюць і шчыра спяваюць. Парыходзяць і хлопцы на дзяўчат паглядзець і паслухаць іх спевы. Варта ўвагі тое, што на вячоркі трапляюць хлопцы з суседніх вёсак, а свае таксама большасць ідзе ў іншыя вёскі, часам і за дзесяць вёрст. Усе дзяўчаты начуюць на вячорках , а не дома.



Дзяржаўная ўстанова адукацыі
" Навучальна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Hosted by uCoz