АДКРЫТЫ  ЎРОК  БЕЛАРУСКАГА  ЛІТАРАТУРНАГА ЧЫТАННЯ  Ў 4"А" КЛАСЕ
Наст. Вішкеўская І. А.
ТЭМА  Абагульняючы ўрок па тэме "Кажуць, у дарозе восень залатая"
МЭТА  Паўтарыць вывучаныя творы ў дадзеным раздзеле; садзейнічаць развіццю звязнай 
              мовы, уяўлення, творчасці; адпрацоўваць навык выразнага чытання вершаў;   
              выхоўваць цікавасць да вывучэння беларускіх народных традыцый, пачуццё 
              прыгожага.

                                             ХОД УРОКА
1. Арганізацыя пачатку урока
2. Уступная гутарка.
     - Сёння ў нас з вамі абагульняючы ўрок. Давайце ўсе разам прачытаем яго тэму: "Мне жоўты ліст аб восені напомніў". Назва гэта невыпадковая. На календары ў нас  апошнія асеннія дзянькі лістапада. І калі мы глянем у акно, то ўбачым, што пара лістапада ўжо прайшла і амаль нідзе на дрэвах і кустах няма лісточкаў. А вось на нашым дрэве( на дошцы клён, на якім некалькі лісточкаў) яшчэ засталося некалькі апошніх кляновых лісцікаў, якія дзякуючы вашай працы сёння, таксама ападуць. Вы ўжо напэўна здагадаліся, што лісточкі гэтыя крыху незвычайныя. Кожны з іх скрывае нейкае заданне, зякім вы будзеце спраўляцца. А дапамогуць вам у гэтым веды, якія вы атрымалі, вывучаючы творы аб восені. І так, пачнём.
( Вучні па чарзе падыходзяць да дошкі, зрываюць ліст і чытаюць заданне)
3.  Літаратурная віктарына "Адгадай, што за твор"
    " Калі я сабраўся пакінуць лес, на палянцы з'явілася сойка. Села пад чырвоную асінку, набрала ў дзюбу рознакаляровых лісточкаў і, мільгануўшы казачнай жар-птушкай, знікла з вачэй.." ("Асенняе лісце" Р.Ігнаценка)

     "Усе, як адзін рослыя, дужыя, самавітыя. І бадай, найлепшыя танцоры ў птушыным свеце..." ("Жураўлі" У.Ягоўдзік)

     "Птушка, мабыць, заўважыла падман, ірванулася ў шэрае асенняе неба і, спалохана гагочучы, знікла з вачэй..."(Каралеўская дзічына" Р.Ігнаценка)

     "Э-э, мае вы мілыя!... Адчулі кветачкі вашу ласку і акрыялі... Вось так і чалавек: абы яго падтрымалі, усцешылі, дык і ўзбадзёрыцца..."(Асеннія рамонкі"І.Ігнаценка)

      "Ён не спяшаецца ў палон, моўчкі цікуе за табой з нейкай схованкі, прыглядваецца, які ты ўважлівы, пільны..." ("Баравік" У.Ягоўдзік)

      "Сады і лясы змяняюць паступова сваю летнюю вопратку на асенняе ўбранне. Лісце на дрэвах пачынае жаўцець, набываючы розныя колеры і адценні..." ("Верасень" В.Вольскі)

        "Да лесу рукой падаць. Збеглі ў лагчынку, перайшлі па кладцы рэчку і алешнік. А за алешнікам на ўзгорачку сасоннік, у якім дзе-нідзе бярозкі трапляюцца. Унізе ж малады ельнічак..."(А таму" М.Янчанка)

4. Чытанне пад музыку Чайкоўскага "Поры года. Восень" апавядання Я Коласа "Восень"
       - Дапамагала ці перашкаджала музыка чытаць твор?
( Здавалася, што вакол восеньскія краявіды) Пісьменнікі пры дапамозе слоў, а кампазітары пры дапамозе музыкі ствараюць вобразы прыроды.
             Зрокавая фізхвілінка

5. Россыпы народнай мудрасці.
(Кожны вучань атрымоўвае канверт з наборам слоў, з якіх патрэбна скласці прыказку, прымаўку або народную прыкметуі растлумачыць сэнс):
   -Кастрычнік хлдзіць па краю, гоніць птушак з гаю.
   - Кастрычнік зямлю балоціць, а лес залоціць.
   - Кармі мяне вясной, а восенню сам сыты буду.
   - Восень непагадзь нясе, снег і дождж, усё на дварэ.
   - Верасень пахне яблыкамі, а кастрычнік капустай.
   - Лістапад - полузімнік. Мужык з цялегай развітваецца, у сані забіраецца.
   - Жоравы ляцяць высока - зіма яшчэ далёка.
   - Восень кажа - пазалачу, а зіма - як захачу.
   - Гром у кастрычніку - зіма без снегу, а навальніца - чакай зіму марозную.
   - Увосень - работ восем.
   - Восень непогадзь нясе: сее, вее, муціць, круціць, рве, зверху лье, знізу мяце.
   - Вясной дождж парыць, а восенню мочыць.

6. Конкурс чытальнікаў вершаў пад музыку.

7. Фізхвілінка. Беларуская народная гульня"Ліска"

8. Віктарына-крыжаванка па творчасці Якуба Коласа
1) Кім быў бацька Якуба Коласа?
2) Назавіце сапраўднае прозвішча Якуба Коласа?
3) Дзе прайшлі раннія школьныя і юнацкія гады паэта?
4) Як называўся першы твор?
5) Хто быў лепшым сябрам Якуба Коласа?
6) З якога твора гэтыя радкі:" Ласкавае неба пазірае на зямлю, нідзе ні хмурынкі. Ясна і хораша, усё роўна як вярнулася лета..."?
7) Дзе працаваў Якуб Колас пасля заканчэння Нясвіжскай семінарыі?
8) Якую раку ўслаўляўт паэт у сваіх творвах?
9) У якім месяцы нарадзіўся паэт?

9. Мы - паэты і мастакі.
( На дошцы выстава малюнкаў дзяцей. Вучні каменціруюць свае работы і расказваюць уласныя вершы, якія складалі дома)

10. Вынік урока. Рэфлексія



Дзяржаўная ўстанова адукацыі
" Навучальна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Hosted by uCoz