Дзяржаўная ўстанова адукацыі

" Навучальна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Урок інфарматыкі ў 6 класе  па тэме "Тэкставы рэдактар"
Мэты:
адукацыйная - праверка ведаў вучняў па рабоце ў тэкставым рэдактары;
развіваючая -  развіццё лагічнага мыслення, памяці, увагі;
выхаваўчая - развіццё пазнавальнага інтарэсу, усведамленне сваёй значнасці ў адукацыйным працэсе.

Абсталяванне: карткі з красвордам, тэст, карткі з заданнямі.
У настаўніка на стале маецца табліца, у якую занесены прозвішчы вучняў, этапы урока (размінка, тэст, работа на камп'ютэры). Настаўнік запаўняе табліцу па ходу выканання заданняў вучнямі.
Ход урока:
I. Арганізацыйны  момант: пастаноўка тэмы і мэты ўрока.
II. Размінка.
Паўтарэнне асноўных кампанентаў камп'ютэра шляхам рашэння красворда.
Красворд.
па гарызанталі:
3. "твар" камп'ютэра;
4. устройства для запісу і счытвання з магнітных дыскаў
5. устройства для ўводу інфармацыі;
9. устройства для вываду  тэксту і малюнкаў.

па вертыкалі:
1. устройства знешняй памяці;
3. без яе не працуе  графічны рэдактар;
6. аптычнае  устройства ўводу інфармацыі;
7. спецыяльны пункт, які паказвае пазіцыю на экране;
8. "мозг" камп'ютэра.
Ключ да рашэння  красворда:
1.        вінчэстэр
3.        мыш
3.        манітор
4.        дыскавод
5.        клавіятура
6.        сканер
7.        курсор
8.        працэсар
9.        прынтэр
III. Праверка ведаў аб тэкставым рэдактары. Вучні выконваюць тэст з варыянтамі правільных адказаў.
Пасля выканання тэсту ажыццяўляюць узаемаправерку, ключ да тэсту запісаны на дошцы або на плакаце, які вывешваецца пасля выканання тэсту.
Тэст.
Прызначэнне клавішы "Delete":
а) сцірае сімвал справа ад курсора;
б) сцірае сімвал злева ад курсора;
в) кіруе рэжымам устаўка/замена сімвала;
Фарматаванне абзаца - гэта …
а) змяненне зместу тэкста;
б) спецыяльным чынам вылучаны кусок тэкста;
в) змяненне знешняга віду тэкста, але не яго зместу.
Зрушванне часткі тэксту адносна агульнага края  тэксту - гэта  …
а) водступ;
б) выраўноўванне;
в) рэдагаванне.
Унясенне змяненняў, выпраўленне і карэкціроўкатэксту:
а) фарматаванне;
б) рэдагаванне;
в) устаўка.
Абзацы можно выраўноўваць:
а) па леваму краю, па цэнтру;
б) по шырыні і праваму  краю;
в) усё пералічанае ў а) і б).
Дзеянні з вылучаным аб'ектам:
а) толькі сціранне, перамяшчэнне, капіраванне;
б) фарматаванне, сціранне, перамяшчэнне, капіраванне;
в) толькі фарматаванне.
Для падзелу радка на два радкі трэба:
а) выкарыстаць клавішу "Delete";
б) выкарыстаць клавішу "Page Up";
в) выкарыстаць клавішу "Enter".
Прыём рэдагавання, пры якім выкарыстоўваецца клавіша  "Insert" - гэта …
а) перамяшчэнне па набранаму тэксту;
б) устаўка і замена сімвалаў;
в) фарматаванне сімвалаў.
Клавішы для перамяшчэння курсора на старонку ўверх:
а) "Page Up";
б) "Delete";
в) "Page Down".
Клавішы для перамяшчэння курсора на апошні сімвал тексту:
а) "Home";
б) "End";
в) "Ctrl+End".
Ключ да тэста:
1 - а; 2 - в; 3 - а; 4 - б; 5 - в; 6 - б; 7 - в; 8 - б; 9 - а; 10 - в.
IV. Работа на камп'ютэры.
Заданне 1.
"        Выканайце рэдагаванне тэксту.
"        Выканайце фарматаванне такім чынам:
1 радок - Arial, 24, "Ж";
2 радок - Tahoma, 18, падкрэслены;
3 радок  - Times New Roman, 36, курсіў
4  радок - на свой густ.
Тэкст задання знаходзіцца ў файле primer1.doc:
Нашатаня громкоплачетуро
Нила вречкумячик!? Ти ше, ТаоонЕчка, не
плач не Утонет в Ре чке мяч.
V. Фізмінутка. Гімнастыка для вачэй.
Заданне 2.
У кожны сказ тэксту з файла primer2.doc устаўце падыходзячыя па сэнсу   словы :
Дзеці гуляюць. Сонейка свеціць. Ідзе хмарка. Падаюць кроплі. Дзеці пабеглі.
VІ. Дамашняе заданне.
Паўтарыць матэрыял падручніка на ст.       Творчае заданне: прыдумаць свой варыянт красворда, у якім выкарыстаць асноўныя паняцці вывучанай тэмы, назвы клавіш, якія выкарыстоўваюцца пры рабоце з тэкстам.
VII. Вынік урока.
Настаўнік падводзіць вынікі урока, выстаўляе адзнакі вучням згодна суме набраных балаў за кожны этап урока.


Hosted by uCoz