Урок матэматыкі ў 3 класе. Праект  "Вакол  свету".

Тэма: "Нашы ў Афрыцы." Гульня - падарожжа. Замацаванне вусных прыемаў "+" і  "-" двухзначных лікаў.
Мэта:
- замацаваць навыкі вуснага складання і адымання  двухзначных лікаў;
- развіваць цікавасць да заняткаў матэматыкай, расшыраць далягляд дзяцей, выхоўваць уменне, працаваць у калектыве, сяброўскія зносіны.
Абсталяванне: малюнкі з выявамі пальмаў, папугаяў, змей, кракадзілаў;  мяккія цаццкі; карткі з рознаўзроўневымі заданнямі; канверты для працы ў цэнтрах; музычны цэнтр; фотапарат; карткі з выявамі мабільных тэлефонаў; карткі для вуснага лічэння.

ХОД  УРОКА

І. Эмацыянальны настрой на урок.
Дзеці стаяць у кругу ля дошкі, трымаючыся за рукі. Гучыць музыка. Настаўніца прапануе ўявіць сябе сярод пяскоў, ліян і джунглей, дзе ніколі не бывае снегу і марозаў, дзе знаходзіцца самая  вялікая пустыня Сахара. У вечназяленых трапічных лясах водзяцца  гарылы і шымпанзе, а ў водах самай вялікай ракі гэтага кантынента, у водах Ніла , вялізарныя кракадзілы. Тут водзяцца антылопы, зебры, жырафы, сланы, а таксама драпежнікі: львы, гепарды, гіены, тыгры. Няспешна блукае ружовы фламінга, а па пясках пустыні вярблюды. Берагі гэтага кантынента амываюць усе акіяны: Індыйскі і Ціхі. Тут знаходзяцца разнастайныя віды пальм, рознакаляровыя папугаі. Менавіта сюды трымаў свой шлях доктар Айбаліт. І гэты кантынент АФРЫКА.
Празвінеў ужо званок,
І пачаўся наш урок
Тут забавы і задачы,
Гульні, жарты, усе для вас.
Пажадаю вам удачы,
Што ж, за працу у добры час!
Усміхніцеся адзін аднаму і пажадайце ўдачы!
ІІ. Знаемства з тэмай і мэтай
Сення на ўроку матэматыкі мы будзем падарожнічаць па Афрыцы. На ранішніх сустрэчыах мы шмат гаварылі аб раслінным і жывельным свеце мацерыка. Сення з дапаможнай матэматыкі і логікі замацуем вусныя прыемы "+" і "-"  двухзначных лікаў, яшчэ больш даведаемся аб гэтым цікавым кантыненце. Афрыка - таямнічая і небяспечная, загадкавая і цікавая. Нам спатрэбіцца ўзаемадапамога, уважлівасць, актыўнасць.
ІІІ. Вуснае лічэнне
1.        Наш клас высадзіўся на даным з астравоў у Ціхім акіяне, паблізу Афрыкі. Зараз кожны будзе плыць на лодачцы да берага. А каб лодачка не перавярнулася ў хвалях, трэба параўнаць лікі на ей, гэтым самым паказаць курс. (Дзеці выходзяць да дошкі, ставяць знакі =, >, <)
2.        Вось мы з вамі ў Афрыцы. Жыць будзем у племені. Для кожнай групы афрыканскія плямены даслалі ліст на папірусе. Ліст закрыты замком. Каб яго адкрыць, трэба рашыць лагічны ланцужок і прачытаць назву племені. (Дзеці чытаюць хорам, апладзіруюць)
IV. Работа па тэме
1.        Мабыць, мамы, якія адправілі вас у такі далекі шлях, хвалююцца. Сувязь мабільная МТС працуе і ў Афрыцы. У нас есць магчымасць даслаць СМС-ку. Вось тэлефоны, памыляцца нельга. У кожным тэлефоне свой пін-код. Працуем у парах. (Дзеці пішуць прыклады на састаў лікаў, узаемаправерка)
2.        Кожнае племя павінна быць вельмі асцярожным і, каб не трапіць у бяду, трэба адчарціць свой шлях. Племя сланоў - злучыць падножжы пальм.
-        Якая геаметрычная фігура атрымалася?

Племя абез'ян намалюе фігуру,  у якой няма вуглоў.
Племя кракадзілаў злучыць рэптыліі. Фігура                 .    Колькі вуглоў?
Племя тыграў. Фігура          .   Чаму?

Шлях мы свой начарцілі. Плямены не саб'юцца з дарогі. Самы час адпачыць. Людзі, якія жывуць у афрыканскіх пляменах вельмі часта танцуюць. Танцы ў іх няпростыя, а сапраўдныя рытуальныя. Яны танцуюць, калі здабываюць ежу і г.д.

Фізпаўза музычная.

3.        Матэматычны дыктант.
а) Самая маленькая птушка Афрыкі - калібры. За 1 секунду яна 80 разоў узмахвае крыльцамі. Колькі разоў узмахне крыламі калібры, калі пройдзе толькі поў-секунды. (40)
б) Па пустыні ішлі 20 вярблюдаў. Два  з іх адсталі. Колькі вярблюдаў прадоўжылі свой шлях? (18)
в) Кракадзіл адклаў 8 яек, а другі на 2 больш. Колькі кракадзільчыкаў вылупіцца ў другога кракадзіла? (10)
г) Сланы - самыя разумныя афрыканскія жывелы. Жывуць яны столькі ж год, колькі і  людзі. Колькі год пражыве слон, калі чалавек праджыве 74 гады, а жывуць яны столькі ж. (74)
д) На адной пальме сядзела 25 папугаяў, да іх далучыўся яшчэ адзін. Колькі папугаеў стала? (26)
е) Цікава што жырафа мае язык чорнага колеру, які дасягае 46 см у даўжыню. Уявіце, што жырафа паказала вам язык. Колькі сантыметраў? Якая даўжыня? (46)
(40, 18, 1, 74, 26, 46 вывешваюцца на дошку)
-        Як адным словам можна назваць усе лікі?
-        Назваць круглыя.
-        Самы малы двухзначны, самы вялікі.
-        Адзін больш чым дзесяць?
-        Лік, які павялічыць на 80 дае лік 90.
4.        Рознаўзроўневыя заданні (самастойная работа).
Афрыка знакаміта сваімі Егіпецкімі Пірамідамі. У старэйшых класах вывучаюць гісторыю і геаграфію, вы больш падрабязна пазнаеміцеся з краінай Егіпет, яе гісторыяй і тайнамі. Перад намі - адна з пірамід. Прыйшоў час пляменам паспаборнічаць. Але гэта піраміда незвычайная. Гэта піраміда ведаў. На ей заданні. Той, хто ўпэўнены ў сваіх ведах і можа дабрацца да вяршыні - вам  (самы) высокі ўзровень, дастатковы ўзровень - сярэдзіна піраміды, нізкі ўзровень - падножжа піраміды. (Дзеці самастойна рашаюць, кладуць у канверты і адпраўляюць бацькам.)

Фізпаўза зрокавая.
А пакуль лісты ідуць, мы прагуляемся па джунглям. Ідзем. Сярод галінак паказалася самая вялікая змяя - анаконда. Ад страха мы моцна зажмурыліся. Даўжыня 10 метраў. Яна абвівае сваю дабычу і сціскае кальцом. Шырока раскрылі  вочы. Паглядзлі на жырафа, шыя якога 5 метраў. Іх баяцца нават львы. Паглядзелі пад ногі, каб не наступіць на зямлю. Зноў уверх. Выйшлі з джунглей у пустыню. Падзьмуў вецер, у вочы трапіў пясочак (памаргалі). Праляцелі папугаі то ўлева, то ўправа і г.д.

V. Работа ў цэнтрах
Услед за намі, атрымаўшы СМС-кі і лісты і не вытрымаўшы доўгага развітання прыехалі родныя.
Цэнтр граматнасці: чытае сказы і запісвае лікавыя выразы, рашае.
Цэнтр творчасці: размаляваць, перад гэтым рашыць і запісаць адказ.
Канструктарскі цэнтр: расшыфраваць слова.
Навуковы цэнтр: адгадаць афрыканскія загадкі, прачытаць звесткі пра жывел.

VI. Прэзентацыя цэнтраў

VII. Вынік
-        Ці спадабаўся ўрок?
-        Што было для вас самым цікавым?
-        Што выклікала цяжкасці?
-        Якія звесткі аб Афрыцы вы запомнілі?

       VIII. Рэфлексія
-        Калі вы добра працавалі і ганарыцеся сваімі ведамі, то стаўце свае імя на пальме гонару.
-        Калі нешта не атрымалася, але ж вы вельмі стараліся і ўсе памылкі зразумелі, то на пальму радасці.
-        Калі вы замучаны, працавалі не старанна, то на пальму смутку.

IХ. Дамашняе заданне
На развітанне прапаную сфатагравацца. Вазьміце любую з жывел. Жывелы Афрыкі падрыхтавалі дамашняе заданне рознаўзроўневае. Вялікі дзякуй за працу.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі
" Навучальна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Hosted by uCoz