Дзяржаўная ўстанова адукацыі

" Навучальна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Творчыя работы вучняў
Зіма
Ой, ты, зімушка,зіма,
                                      маладзенькая!
Як цудоўна ты прыйшла,
                                        даражэнькая!
Ты ўсё пакрыла снегам
Серабрыстым,белым,белым.
І бягуць цудоўна зайкі,
Па ляску няшустрым бегам.
Як цудоўна ў гэту пору
Санкі  падымаць угору!
На ільдзе катацца з сябрам,
Кожны дзень здаецца святам.
Вось і Новы год наступіць. 
Ёлку ў хату прынясём.
Мы яе на стол паставім
І герляндай абнясём.
Прынясе настрой усім
Сваім пахам дарагім.
Ёлку цацкай упрыгожым
Будзе свята хай прыгожым!
Шостак Івона
Зіма
Зіма, зімушка, зіма
Белая, пушыстая.
Зноў да нас яна прыйшла
Снежная, іскрыстая!
Гурбы снегу прынясла,
Ды марозы злюшчыя,
Але гэта не бяда,
Бо яе ўсе любім мы.
Прынясла яна нам смех,
Забаву іі пацеху.
Лыжы, санкі ды канькі
Лепшая ўцеха.
Новы Год не за гарамі
Хутка ен к нам прыбяжыць
І цудоўным белым снегам
Усе кругом прыпарошыць.
Сідарэнка Яна
Зямля бацькоў

Родны кут - зямля бацькоў,
Са мной ты і ў яве, і ў сне.
Колькі мілых, светлых слоў
Прысвяцілі паэты табе.

Купала і Колас, Глебка і Танк,
Вы многому нас навучылі:
Любіць і цаніць нашу спадчыну так,
Каб нашчадкі яе не забылі.

У сны мае прыходзяць краявіды,
Што саграваюць мне душу цяплом.
Зямля мая з блакітнымі вачыма,
Народ і мова, што прасякнуты дабром.

З дзяцінства адчуваю абавязак
Бацькоўскі кут я зразумець душой,
Бо Беларусь - цудоўная Айчына,
О! Беларускі край, любімы мой!

Шапура Вольга

Мая вёска

Вёска мая дарагая,
Ты з дзяцінства мне родная
Хаваеш у сябе шмат таямніц
І ачышчальных крыніц.
Ужо стагоддзі існуеш,
Яшчэ ты доўга пражывеш.
Ад слова "шпакоўня" пайшлі Варняны
Мусіць, ад птушыных варкаванняў.
Хапае помнікаў культурных
І маленькіх, і буйных.
Напрыклад, вежа на астраўку
Сярод прыгожага гайку.
Там адбываліся піры
І заключаліся міры.
Стаіць, як крэпкі Вавілон,
А мы ёй аддаём паклон.
Млын тут добра захаваўся,
А праз стагоддзі ён азваўся
Песні аб ім спяваюць
І яго карысную працу выхваляюць.
Шмат мукі ён намалоў,
А з мукі напяклі хлябоў.
А цяпер стаіць, як помнік,
Нібы апусцелы домік.
Паблізу быў палац прыгожы,
У ім жыў знатны вяльможа.
Меў дом, падземны праход,
Які вёў да касцёльных варот.
Але здарылася бяда;
Палац адна саседка-пані пракляла.
Прыняў ён той праклён -
І запылаў палац агнём.
На ўзвышшы касцёл заснаваны
Тутэйшай гаспадыняй Марыянай.
Яна дала магчымасць хадзіць да Бога
І прасіць дапамогі ў апостала святога.
Марыяна зрабіла для касцёла многа,
Таму пахавалі яе ля касцёльнага парога.
Хата ксяндза, аптэка і карчма,
Старынныя вуліцы і рыначная гамана -
Прыязджайце і ўбачыце гэта самі,
А мы яшчэ раз паглядзім з вамі.

Астроўская Вікторыя
Hosted by uCoz