"Хутка ў школу!" - у шматлікіх бацькоў усё сціскаецца ўсярэдзіне, калі яны чуюць гэтую фразу. А калі дзіця ідзе ў школу ПЕРШЫ РАЗ, то тым больш… Бацькі пачынаюць думаць:
1.        Ці гатова маё дзіця да школы?
2.        Ці хопіць яму ўседлівасці?
3.        Як быць, калі замест патрэбных кручкоў сын або дачка выводзіць крамзолі?
4.        Ці навучаць дзіцяці чытанню? І т.д.
Звычайна бацькі пачынаюць узмоцнена вучыць дзіця чытаць, лічыць, рашаць задачы і т.д., а дзіцяці гэта зусім не цікава. У выніку бацька зрываецца  на дзіцяці - дзіця замыкаецца - "ненавідзіць" ісці ў школу…
Што жа рабіць?
Першым чынам супакоіцца і зразумець, што "не вы першыя, не вы апошнія".
Паглядзіце на свайго дзіця з боку, спакойна пагутарыце з ім:
1.        Раскажыце аб школе (не перабольшваючы і не страшучы);
2.        Пагаворыце аб магчымых узаемаадносінах з аднагодкамі і настаўнікам (на запалохваючы і не малюючы вясёлых карцін);
3.        Успомніце радасныя хвіліны свайго дзяцінства;
4.        Паспрабуйце ўспомніць свае школьныя неспадзеўкі, падарункі, святы, першыя добрыя  адзнакі (дзе і завошта);
5.        Паспрабуйце, купляючы разам усе прылады для школы, успомніць свой  першы пенал, сваю першую ручку, партфель, форму;
6.        Раскажыце, як прыемна вам было ісці ў школу;
7.        Паспрабуйце даць зразумець дзіцяці наступнае: "Калі  табе раптам будзе цяжка, я табе абавязкова дапамагу і абавязкова цябе зразумею, і мы разам справімся з усімі цяжкасцямі".
8.        Для дзіцяці "першы раз - у школу", усё роўна, што для нас першы раз на працу. Хто дапаможа нашаму дзіцяці? Толькі мы - родныя людзі.
9.        Падтрымайце, прылашчыце, пагладзьце (чалавеку неабходна 16 пагладжванняў у дзень). І праз гульню паспрабуйце накіраваць дзіця на навучанне.

Як падрыхтаваць дзіця да школы
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
" Навучальна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Hosted by uCoz