Рэкамендацыі бацькам па рэгуляцыі паводзін у канфлікце са сваім дзіцям

У канфліктнай сітуацыі:
1. Паспрабуйце праявіць увагу, зычлівасць, паважлівае стаўленне, памяркоўнасць, вытрымку, самакантроль.
2. Станьце на месца дзіцяці і паспрабуйце зразумець яго.
3. Вытрымайце спакойны тон. Дайце выказацца дзіцяці і не перабівайце яго.
4. Выразна і спакойна растлумачыце,  якая склалася сітуацыю. Выказванні не павінны выходзіць за рамкі сітуацыі. Звяртайцеся да фактаў.
5. Апішыце ўласныя пачуцці (эмацыйны стан) па стаўленні да сітуацыі.
6. Пакажыце на наступствы канфлікту.
7. Сумесна з дзіцям паспрабуйце знайсці альтэрнатыўныя шляхі выхаду з канфліктнай сітуацыі.
8. Выкажыце перакананне, што ваша дзіця можа прыняць правільнае рашэнне, падтрымайце яго.
9. Выкажыце гатоўнасць у любы час прыйсці на дапамогу дзіцяці.
10. Прызнайце сваю віну, калі яна ёсць.
11. Не пераходзіце на асобу. Захоўвайце паважлівае стаўленне.
12. Паменшыце сацыяльную дыстанцыю (усміхніцеся, краніце дзіця).

Няхітрыя правілы зносін, якія дазваляюць пазбегнуць канфлікту

1.        Усміхайцеся чалавеку і імкніцеся гэта рабіць  сапраўднай усмешкай.
2.        Выпраменьвайце дадатныя эмоцыі.
3.        Завіце чалавека  так, як ён жадае сам.
4.        Кажыце суразмоўцу кампліменты.
5.        Імкніцеся пераадолець адмоўныя рысы характару, якія часта выклікаюць канфлікт.
6.        Вучыцеся больш слухаць, чым гаварыць.
7.        Перш, чым сказаць аб непрыемным, стварыце добразычлівую атмасферу, усміхніцеся чалавеку.
8.        Калі адчуваеш, што не правы, прызнай гэта адразу.
9.        Паступай па адносінах да іншых так, як жадаеш, каб іншыя адносіліся цябе.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі
" Навучальна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Hosted by uCoz