Урок беларускай мовы ў 1 класе

Тэма: Замацаванне вывучанага

Мэта: замацоўваць уменні і навыкі чытання слоў з літарамі а, о, у; працягваць працу над падзелам слоў на склады, вызначэнні націскнога складу, вызначэнні сказа ў тэксце, лексічным значэнні слоў. фарміраваць навык выразнага чытання; папаўняць слоўнікавы запас вучняў; ставіць словы ў адпаведным склоне. Развіваць навык успрымання на слых і разумення тэксту; вусную мову вучняў, увагу, лагічнае мысленне. Выхоўваць цікавасць і павагу за вуснай народнай творчасці.

Від урока: замацаванне вывучанага

Тып урока: камбінаваны

Метады: слоўнікавы, наглядны, практычны

Абсталяванне: кніжкі "Буквар", "Буслянка - 1", разразная азбука, складовая табліца, малюнкі зайца і ката.

Ход урока:

І. Арганізацыя класа
1) Прывітанне: Дзень добры! Дзень добры добрым людзям! З аўторкам вас! Добрай вам працы.
2) Заклічка:
Заклічка:
Раз, два, тры, чатыры, пяць
Выйшаў зайчык пагуляць.
А першакласнікі сядаюць,
Ручкі роўненька складаюць
Будуць слухаць і чытаць
І вучыцца прадаўжаюць.

ІІ. Задачы ўрока:
-        Дзеці! Сення на ўроку беларускай мовы мы з вамі:
1) замацуем свае ўменні і навыкі чытання слоў з літарамі а, о, у;
2) успомнім і яшчэ раз адпрацуем навык падзелу слоў на склады, вызначэнні націскнога складу;
3) працягнем  працу над вызначэннем сказаў у тэксце;
4) папоўнім свой слоўнікавы запас;
5) будзем вучыцца чытаць выразна;
6) слухаць уважліва настаўніка і адзін аднаго;
7) развіваць сваю вусную мову;
8) успомнім заклічкі, прыгаворкі, лічылкі і скарагаворкі, калыханкі, якія дапамагаюць людзям у працы і ў адпачынку сваімі мудрымі  парадамі.

ІІІ. Асноўная частка ўрока:
1) Праца над складамі з літарамі а, о, у (па складовай табліцы).
2) Праца над аднаскладовымі словамі тыпу: ДОМ, БОТ, ЖУК і г.д. (на дошцы)
3) Складанне слоў са складоў
- Дзеці! Зайчык выйшаў пагуляць, а вам даў наказ: "Сабраць са складоў словы" (чытае падрыхтаваны, умеючы чытаць вучань). Давайце яму дапаможам сабраць 2, 3, 4-х складовыя словы. (На дошцы "раскіданыя склады". Знойдзеныя словы складваюць у слупок).
Ва-да, да-ро-га, са-ла, са-ла-та, ра-ка, ка-ра, са-ро-ка, ва-ро-на, ка-па і г.д.
-        А зараз прачытаем словы, паглядзім колькі складоў  мае кожнае і вызначым націскны.
4) Слоўнікавая работа:
- Растлумачце, калі ласка, значэнне гэтых слоў, у якія іх можна аб'яднаць (ежа, птушкі і г.д.)
- Што такое ка-па? (кучка, стажок сена)
5) Скарагаворкі:
"Стаіць  поп каля коп, а капа каля папа" (на аркушы паперы)
Чытаем - вымаўляем памалу - вымаўляем хутчэй - расказваем сабе - кожны рад- жадаючыя - хутка і выразна.
-        Успомніце. Якую скарагаворку мы нядаўна вывучылі? ("У адной сарокі - адна марока. Сорак сарок - сорак марок")
-        Малайцы! Добра працавалі. А хто з вас помніць прымаўкі і прыказкі аб працы?
6) Прымаўкі і прыказкі:
"Сушыць не работа, а турбота. Не хваліся языком, а хваліся дзелам. Працуй да поту, то з'ясі ў ахвоту"  і г.д.
7) Праца над чытаннем слоў з літарамі а, о, у па падручніку (ст.82). Гульня "Калодзеж" і "Бочачкі".
8) Будуем са слоў сказы і ставім іх як патрабуе сэнс: Рома - Даю Рому цукерку; Вова - Даю Вову яблык і г.д. (ст.82)
9) Праца над тэкстам "Карагод"
а) чытанне слоў у слупках (1  вучань, астатнія за ім)
б) чытаю выразна тэкст
в) выбарачна чытаюць вучні
10) Развіцце вуснай мовы вучняў:
- Што вы бачыце  на малюнку? (Карагод)
- У чым адзеты дзеці? (народныя касцюмы)
- Які танец выконваюць? (Карагод)
11. Адпачынак
- А зараз я прапаную і вам адпачынак у дружным хараводзе "Мак" . (Вучні ходзяць па кругу з адпаведнымі рухамі)
Вось так сеюць мак - 4 разы
Вось так расце мак - 4 разы
Вось так полюць мак - 4 разы
Вось так рвуць мак - 4 разы
Вось так мы сарвалі мак .
12. Арганізацыя класа. Заклічка: "Божая кароўка, паляці на неба дам табе я хлеба. Чорнага і белага, толькі не гарэлага."
- А вось коцік больш любіць не хлеб , а .... (малачко).
13. Праца па падручніку (ст. 83)
а) што бачыце на малюнку?
б) чытаем словы ў  слупочак (за падрыхтаванымі вучнямі).
в) чытаю  тэкст, лічам сказы. "Кот Варкот"
14. Вусная народная творчасць (калыханкі, забаўлянкі пра ката).

IV. Вынікі ўрока
Раз, два, тры, чатыры.
Кошку грамаце вучылі.
Не чытаць, не пісаць,
А за мышкамі скакаць.
- Коцік скача за мышкамі, а вучні павінны сядзець  за кніжкамі.
- Успомнім. Над чым мы  працавалі на ўроку?
- Для чаго нам трэба ведаць, вывучаць беларускую мову?
- Коцік застаўся задаволены вамі. Малайцы!

V. Дамашняе заданне: Прачытаць тэксты "Кот Варкот" і "Карагод".
Закончыць урок беларускай мовы мне хочацца словамі Генадзя Пашкова:
Самы радасны прадмет -
Спасцігаць загадку слова,
Роднае зямелькі мову
На ўроку,
У жыцці,
Каб лягчэй было ісці
І каб сілу чуць душою.
Праз жыцце -
За годам год, -
Што зямля  твая з табою,
Што с табою -
Твой народ!

Дзяржаўная ўстанова адукацыі
" Навучальна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Hosted by uCoz