У 2006-2007 н.г. адкрыты этнаклас з 16 вучняў з фальклорна-тэатральным накірункам. З выкладаннем прафілюючых прадметаў -  мастацтва вуснага слова, фальклорны тэатр, фальклорны танец - з поспехам спраўляецца настаўніца пачатковых класаў Садоўская Марына Вітольдаўна.
  Тры гады ўжо мінула,
  Як у роднай школе ў нас
  Спадчыну каб не забылі,
  Мы стварылі "Этнаклас".
   Мы на сцэне выступаем,
   Паглядзіце ўсе на нас.
   Шмат народных песень знае
   Наш любімы "Этнаклас".
  На уроках вывучаем
  Мудрых прыказак наказ.
  Хто з любоўю іх збірае?
  Мы адкажам: "Этнаклас".
  Дарэмна час мы не марнуем,
  Гурткі, заняткі ёсць у нас.
  З любоўю усё мы вывучаем,
  Што продкі збераглі для нас
Інавацыйная пляцоўка "Этнашкола" дапамагала нам стварыць аптымальныя ўмовы для выхавання грамадзянскасці і патрыятызма.
Будучае ў многім вызначаецца тым, якую моладзь мы выхаваем сёння. Наш педагагічны калектыў з усёй адказнасцю разумее задачы, якія стаяць перад школай. Поспех грамадзянска-патрыятычнага выхавання  будзе больш плённым, калі  маладое пакаленне павернецца тварам да свайго гістарычнага мінулага, да сваіх каранёў, калі не будзе саромецца беларускай мовы і будзе прыгожа на ёй размаўляць, калі будзе спяваць песні і танцаваць танцы сваіх прашчуроў, калі на  сценах у хаце будуць вісець партрэты не замежных выкананцаў, а  дзядуль і бабуль, радаводы, калі нацыянальныя касцюмы мы будзем бачыць не толькі ў час святочных мерапрыемстваў, а прыгожа вышытыя сарочкі будуць самым модным адзеннем.
Асноўныя  нашы задачы - стварыць умовы для пашырэння даследванняў па гісторыі і культуры роднай вёскі, Астравеччыны, Гродзеншчыны, Беларусі. Усе тыя шматлікія мерапрыемствы, якія мы праводзім у час рэалізацыі  этапаў інавацыі, былі скіраваны на выкананне даннай задачы. Выхаванне і навучанне сродкамі этнакультуры садзейнічае развіццю ў нашых вучняў крэатыўных здольнасцяў, уяўленняў, мысленчых працэсаў, а таксама спрыяе засваенню мастацкага, маральнага, эстэтычнага вопыту беларусаў.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі
" Навучальна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Hosted by uCoz