7 сакавіка  ў школе ўрачыста адзначалі надыход першага вясновага свята - 8 сакавіка. Падрыхтоўка і арганізацыя вечара была даручана класнаму кіраўніку і вучням 8А класа.  Напярэдадні дзеці і класны кіраўнік Лілія Яцкаўна Рук  правялі вялікую работу па падрыхтоўцы гэтай надзвычай цікавай імпрэзы. Былі зняты відэаролікі з віншаваннямі для сябровак-аднакласніц, праведзена анкета сярод дзяўчынак, падрыхтаваны разнастайныя конкурсы.




7 лютага ў школе прайшоў Вечар сустрэчы выпускнікоў. Напярэдадні вучні 11' класа разам з класным кіраўніком Валянцінай Андрэеўнай Боўша правялі вялікую работу па падрыхтоўцы гэтай надзвычай цікавай імпрэзы. Шмат цікавых звестак пра гісторыю школы, пра выпускнікоў юбілейных выпускаў, пра настаўнікаў і выхаванцаў сучаснай школы даведаліся прысутныя  у час правядзення урачыстай часткі вечара. Далей былі экскурсія па школе, сустрэчы з настаўнікамі, дыскатэка. Раўнадушных не было, былыя выпускнікі парадаваліся зменам, якія прыемна ўразілі: сучасныя кабінеты і з густам аформленыя калідоры, сучасная апаратура і высокі ўзровень мастацкай самадзейнасці школьнікаў. Але ўсё ж такі самае галоўнае - сустрэчы школьных сяброў.
Нашы настаўнікі падрыхтавалі святочную канцэртную праграму, прысвечаную Міжнароднаму дню жанчын, з якой паспяхова выступілі перад аднавяскоўцамі і работнікамі СПК. Праграма "Музыка. Каханне. Вясна..." складалася з некалькіх блокаў: песні аб каханні, ваенныя песні, народныя і аўтарскія творы. Гледачы з прыемнасцю адкрылі для сябе новых "зорак" - сясцёр Субаткевіч, з замілаваннем слухалі знаёмыя галасы Багушэвіч Аксаны, Калтан Таццяны, Вішнеўскай Іны. Суправаджалі выступленне абаяльныя вядучыя - Юркойць Аксана Францаўна і Павіраеў Аляксандр Барысавіч. Аснову канцэртнай праграмы склалі песні ў выкананні вакальнай групы настаўнікаў, якая ўжо больш дзесятка гадоў з'яўляецца адметнай візітнай карткай настаўніцкага калектыву Варнянскай школы.
7 сакавіка на сцэну для ўдзелу ў конкурсе выйшлі абаяльныя прадстаўніцы дзявочай паловы вучняў 8 - 11 класаў. Конкурсы былі арганізаваны ў выглядзе прагулак па салонах: мастацкім, музычным, літаратурным, кулінарным, ювелірным. За ўдзельніцамі сачыла вельмі аўтарытэтнае журы, якое ў выніку вынесла вердыкт:
прызнаць "Міс Вясна - 2009" вучаніцу 9"Б" класа Кайрыс Юлію.
Астатнія ўдзельніцы таксама былі прызнаны пераможцамі:
Магадзя Маргарыта - Міс "Зачараванне",
Комар Вераніка - Міс "Грацыя",
Астроўская Вікторыя - Міс "Чараўніца",
Юркойць Алеся - Міс "Чароўны голас",
Зінкевіч Марыя - Міс "Вытанчанасць",
Пруднічэнкава Анжаліка - Міс "Натхненне".


11 сакавіка ў Дзяржаўнай установе адукацыі адбылася святочная праграма  " Будучыню Радзімы Будаваць Маладым ", прысвечаная  65- годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка- фашысцкіх захопнікаў і  ўступленню вучняў 9'"А", 9'"Б" класаў у рады БРСМ.   На праграму былі запрошаныя 2-й сакратар РК га БРСМ Шляхтун Іна Ўладзіміраўна, карэспандэнт газеты " Астравецкая праўда " Марына Мацкевіч, а таксама вязні канцлагераў: Волкова Таццяна Нікіфараўна і Шчасная Ніна Іванаўна, якія расказалі   моладзі аб тым, дзе іх напаткала вайна і як яны сустрэлі Дзень Вялікай Перамогі.  У праграме гучалі песні ваенных гадоў, рабяты ўспаміналі аб подзвігах піянероў- герояў і камсамольцаў у гады вайны. Ва ўрачыстым становішчы рабятам былі ўручаны  білеты і значкі БРСМ. 40 юнакоў і дзяўчат папоўнілі рады га БРСМ. А ў завяршэнні святочнай праграмы  свой музычны падарунак " юным камсамольцам "   падарылі піянеры і акцябраты. У іх выкананні прагучала песня " Наша армія".

Піянеры 5"Б" класа прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні піянерскай агітбрыгады " Дзеля жыцця на зямлі ", у рамках рэспубліканскага  агляду-конкурсу агітбрыгад " Запалі касцёр дабра!", прысвечанага 65- годдзю Вялікай Перамогі. У пачатку выступлення ў іх выкананні прагучала песня  "  Мая Радзіма ".   Піянеры імкнуліся паказаць, як пачалася вайна, дзе яна напаткала дзяцей і якія подзвігі здейснілі піянеры- героі ў гады ВАв. На працягу выступлення гучалі песні аб Вав. І ўсё ж Перамога была за намі. Аб гэтым і гучалі песні...
Да 65-годдзя Вялікай Перамогі
Скончылася 3 чвэрць, самая працяглая па часу, самая адказная у навучальным годзе. А выніках работы ў 3 чвэрці на старонцы Бацькам.
У час канікул адбыліся некаторыя падзеі: група вучняў наведала г. Мінск з аднаднеўнай экскурсіяй, другая група вучняў наведала Брэст, Белавежскую пушчу з 2-днеўнай экскурсіяй. Падрабязнасці - на фатаграфіях.
Ура!
Канікулы!
Пачалася вясна,а разам з ёй вясеннія клопаты. Суботнім ранкам  Вучні НПК " Варнянскі яслі- сад- агульнаадукацыйная сярэдняя школа" раза са сваімі настаўнікамі выйшлі на суботнік, каб прыняць удзел у добраупарадкаванні прышкольнай тэрыторыі, тэрыторыі парка. Члены валанцёрскага атрада  " Юнацтва "наведаліся на могілкі, каб прыбраць магілы былых настаўнікаў, камандзіра партызанскага атрада. Кожны ўнёс свой уклад, каб наша зямля стала яшчэ прыгажэйшай.

Канікулы скончыліся,  і зноў - працоўныя будні
18 красавіка прайшоў унутрышкольны этап
гульні "Што? Дзе? Калі?"
Віншуем каманду "Эрудытаў" з перамогай!



Лепшымі ўдзельнікамі гульні сталі:
Адула Аляксандр
Еўтушэнка Мікіта
Блашкевіч Антон
Данусевіч Таццяна
Асадчук Вікторыя
Семенчук Максім
Магадзя Дзмітрый
Пашук Ксенія
Андрэйчык Валерый

Адпачыць у Рэспубліканскім  Нацыянальным  дзіцяча-аздараўленчым лагеры " Зубронак", які знаходзіцца на ўзбярэжжы цудоўнага возера Нарач  пашанцавала пяці вучням " НПК Варнянскі яслі- сад- агульнаадукацыйная сярэдняя школа ": Бандарыку Максіму, Еўтушэнка Марыі, Паршонак Вікторыі, Ціхевіч Анастасіі і Валанцэвічу Дмітрыю. Сустрэлі вучняў вельмі ветліва: пазнаймілі з важатай, пказалі пакоі, якія былі вельмі прыгожымі і ўтульнымі.
Уражанні аб адпачынку Еўтушэнка Марыі і Паршонак Вікторыі: У лагеры мы знайшлі шмат сяброў. Для тых,  хто прыехаў адпачываць, праводзілася шмат мерапрыемстваў: " Міс Зубронак", " Зубр супраць зубранят", " Што? Дзе? Калі ?". Мы прымалі актыўны ўдзел у розных канцэртных праграмах. Прыемна было ўбачыць групу " Ван Хельсінг" з яе салістам Дзядзем Ванем, якая прыязжала ў лагер парадаваць дзяцей і моладзь сваімі песнямі. На жаль, час адпачынку праляцеў вельмі хутка і развітвацца  з новымі сябрамі зусім не хацелася.Уражанні аб адпачынку ў лагеры " Зубронак " засталіся самыя найлепшыя.

Адпачынак у "Зубронку"
Акцыя БРПА " Дапаможам раённаму музею "
Акцябраты і піянеры  " НПК Варнянскі яслі- сад- агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
здзейснілі падарожжа ў мінулае і паспрабавалі ўявіць, як жылі продкі, якімі рэчамі карысталіся ў паўсядзённым жыцці. Гэта адбылося дзякуючы акцыі " Дапаможам раённаму музею".
Вучні наведалі сваіх бабуль і дзядуль і сабралі цікавыя экспанаты: ручнікі, дываны, караўлоты, прасы, тэлефоны, грошы мінулых гадоў.  Найбольш актыўны ўдзел у акцыі прынялі вучні 4 " А" класа: Едко А., Едко В., Дрэма Ю., Дрэма І., Завадская С., Сідаровіч А. Таксама вельмі адказна аднесліся да ўдзелу ў акцыі вучні: Юркойць А., 3А кл., Туркіна В. і  Лось Д. з 4Б кл., Багдановіч М і Млынкоўская М. з 5А кл, Кірпа Д. з 5Б кл., Блашкевіч М., Багдановіч Д. з 6 кл., Багдановіч Д., Едко А., Млынкоўскі У. з 7 кл.
Актыўны ўдзел у акцыі прыняла і класны кіраўнік 3А класа Садоўская Марына Вітольдаўна.
Акцябраты і піянеры " НПК Варнянскі яслі-сад- агульнаадукацыйная сярэдняя школа " сабралі 20 экспанатаў: 10 з іх перададзены у раённы музей, 10 - у школьны.

Святкаванне Вялікай Перамогі
Рэха падзеі
  9 мая - свята радаснае і адначасова крыху сумнае. 65 год мінула з той пары, як закончылася Вялікая  Айчынная вайна, але памяць аб тых, хто загінуў назаўжды, застаецца ў нашых сэрцах.
У гэты дзень вучні Варнянскага НПК выйшлі на мітынг , які адбыўся  ля помніка загінуўшым воінам. А пасля ў навучальнай установе адбылася святочная праграма " Наденьте ордена, фронтовики ",  на якую былі запрошаны вязні канцлагераў: Волкава Т.Н, Шчасная Н.І., Петрык Г.М.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі
" Навучальна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Hosted by uCoz