

№ зан.
|
Літара
|
Тэма заняткаў
|
1
|
А
|
"Ананасы, апельсіны - усе мы любім вітаміны!
Будзем імі частавацца, каб здаровымі застацца!"
|
2
|
Б
|
"Бяспека жыцця - гэта важная справа,
На стражы здароўя стаіць вельмі ўдала"
|
3
|
В
|
"Вочкі, вушкі, валаскі
Вымыў я, і вымый ты!"
|
4
|
Г
|
"Гімнастыка - гэта здароўе і пластыка"
|
5
|
Д
|
"Дома ты адзін - мы рады
Даць карысныя парады."
|
6
|
Е, Ё
|
"Едуць хуткія машыны,
Ім спыніцца ёсць прычыны:
Пешаходны пераход! -
Не патрэбен будзе ёд."
|
7
|
Ж
|
“Жывоціку найлепшага снядання!
Павучымся культуры харчавання.”
|
8
|
З
|
"Зубкі змалку зберажом,
Будзем чысціць дзень за днём"
|
9
|
І
|
"Інвентар для фіззарадкі падтрымаем у парадку:
Кеглі, абручы і мяч - будзе кожны з нас сілач."
|
10
|
К
|
"Каруселі, каруселі!
Як высока ўзляцелі!
Каб на іх нам пакатацца,
Трэба правіл усім трымацца."
|
11
|
Л
|
"Лета - лепшая пара:
Сонца, лагер, дзетвара..."
|
12
|
М
|
"Малако патрэбна піць,
Каб здаровенькімі быць"
|
13
|
Н
|
"Настроімся на добры лад.
Настрой - гэта такі зарад!"
|
14
|
О
|
"Ох, і цяжка разабрацца,
Як калі нам апранацца"
|
15
|
П
|
"Паветраныя ванны прымаем мы старанна,
Прагулкі пешшу любім, здароўе не загубім."
|
16
|
Р
|
"Распарадак дня, рэжым
Мы запомнім назаўжды!"
|
17
|
С
|
"Сніцца мне спакойны сон:
Сон карысны, важны ён."
|
18
|
Т
|
“Травы ў лесе, травы ў полі,
Смачны чай з іх п’ём паволі”
|
19
|
У
|
"Урокі я вучыць вучуся
І ніколі не стамлюся."
|
20
|
Ф
|
"Фізкультура, фізхвілінка -
Адпачынак і размінка!"
|
21
|
Х
|
"Хворымі не любім быць,
Хай хвароба прэч ляціць."
|
22
|
Ц
|
"Цела наша - цуд прыроды!
Закаляйся год ад года1"
|
23
|
Ч
|
"Чысціню чысцюлі любяць,
Чыстымі заўсёды будуць."
|
24
|
Ш
|
"Шкодныя звычкі - здароўю не сястрычкі."
|
25
|
Э
|
"Энэргічны перапынак - гэта добры адпачынак!"
|
26
|
Я
|
"Я для здароўя ўсё зраблю,
Сваё здароўе зберагу!"
|
