Конкурс гістарычных эрудытаў
" Шчаслівы выпадак"
Мэты: - папоўніць веды вучняў па гісторыі;- развіваць навыкі зносін і культуры мовы;- выхоўваць добразычлівыя адносіны адзін да аднаго.
Фарміруюцца 2 каманды з вучняў 7-8 класаў па 5-6 чалавек у кожнай. Выбіраецца або назначаецца журы. На дошцы вывешваецца гульнявое поле з 4 сектарамі.: Ёсць пытанне, Паняцце, Дата , Дзеяч. Кожны з іх мае сво дадатковы бал. Ігракам, й колер, складаецца з 7 пытанняў і мае ячэйку са словам " клад". За правільны адказ каманда атрымлівае 2 балы, калі адказ няправільны, права на яго атрымлівае каманда сапернікаў. Адказаўшы правільна, яны атрымліваюць дадатковы бал. Ігракі, якія адкрылі ячэйку " клад", пытанне не задаецца і начысляецца 2 балы. Гэта і ёсць шчаслівы выпадак. За дапаўненне і ўдакладненне адказаў каманды могуць атрымаць дадатковыя балы.
Гульня пачынаецца са знаёмства. Удзельнікам даецца адна хвіліна, каб прыдумаць назву каманды, адпавядаючую тэматыцы, і знайсці аргументы ў яе абарону. Пасля прадстаўлення каманд пачынаецца падарожжа па сектарах. У канцы гульні падводзяцца вынікі, пераможцы ўзнагароджваюцца.
Ёсць пытанне
№ Пытанне Адказ
1. Даўжыня гэтага збудавання, пабудаванага ў старажытнасці, -- каля 4 тыс. км, а вышыня - ад 7 да 10 м. Вялікая Кітайская сцяна.
2. Адзіны час, калі полісам забаранялася ваяваць Алімпійскія гульні
3. Аб якой гістарычнай падзеі ідзе размова :" Ну ж был денёк! Сквозь дым летучій/французы двінулісь как тучі, / І все на наш редут" Бітва пры Барадзіно. Вайна 1812г.
4. Клад
5. Менавіта гэты горад згодна легендзе выратавалі гусі. Рым
6. Якое імя было ў Ефрасінні Полацкай да пострыгу ў манахіні? Прадслава
7. Як называліся гістарычна - літаратурныя творы ХІ - ХVIIстст., дзе ў храналагічным парадку расказваецца аб падзеях па гадах? летапісы
8. Які горад стаў першай сталіцай ВКЛ? Калі? Навагрудак. У ХІІІ ст.
Паняцце
№ Пытанне Адказ
1. Што такое манархія? Форма кіравання, пры якой вярхоўная ўлада належыць аднаму чалавеку і перадаецца ў спадчыну.
2. Што такое дзяржаўны суверэнітэт? Незалежнасць дзяржавы ў знешніх справах і самастойнасць ва ўнутраных.
3. Што такое дэмакратыя? (Улада народа) Форма дзяржавы, заснаваная на прызнанні народа крыніцай улады, яго права ўдзельнічаць у вырашэнні дзяржаўных спраў у спалучэнні з шырокім кругам грамадзянскіх праў і свабод
4. Што такое паншчына? Дармовая прымусовая праца сялян з уласнымі прыладамі працы ў гаспадарцы феадала.
5. Клад
6. Што такое канстытуцыя? Асноўны закон дзяржавы.
7. Што такое скарб у ВКЛ? Дзяржаўная казна
8. Што такое рэформа? Пераўтварэнне, змяненне якога - небудзь боку грамадскага жыцця.
Дата
№ Пытанне Адказ
1. Калі адзначаецца Дзень правоў чалавека? 10 снежня
2. Клад
3. Калі адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі? 2 красавіка
4. Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга? Другая нядзеля мая
5. Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь? 3 ліпеня
6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны 22 чэрвеня 1941 года
7. Дзень маці 14 кастрычніка
8. Дзень ведаў 1 верасня
Асоба
№ Пытанне Адказ
1. Гэтаму хлопчыку належаць смелыя словы, якія ён адрасаваўкіеўскаму князю : " Бацька, ты тут ні адзін". Ізяслаў - уладзіміру.
2. " Прышоў! Убачыў! Перамог!" Юлій Цэзар
3. Назавіце імя майстра, які зрабіў цуда -крыж на заказ Ефрасінні Полацкай. Лазар Богша
4. Назавіце імя беларускага асветніка, якога сучаснікі называлі " Златоуст, поче всех воссіявшій нам на Русі"? Кірыла Тураўскі
5. Першы князь ВКЛ Міндоўг
6. Гэты князь перанёс сталіцу ВКЛ з Наваградку ў Вільню Гедымін
7. Клад
8. Жанчына ў гісторыі Беларусі з трымя імёнамі Рагнеда - Гарыслава-Анастасія