Дзяржаўная ўстанова адукацыі

" Навучальна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Тэма: " Заходнееўрапейская культура Высокага сярэдневякоўя" (Наст. Юркойць Аксана Іванаўна)

Мэта: - паказаць месца,ролю і змест культуры сярэдневяковага грамадства як    асобага перыяду ў гісторыі еўрапейскай культуры.

Задачы: - сфарміраваць веды аб сувязі культуры з развіццём горада, фундаментальнай ролі хрысціянства і царквы, рысах адукацыі і ўніверсітэтаў, культуры Высокага сярэдневякоўя;

-        садзенічаць фарміраванню навыкаў творчага мыслення;
-        выкарыстоўваць матэрыял урока для фарміравання інтарэсу да падзей, прадметаў і з'яў гістарычнага і культурнага мінулага.

Тып урока: - вывучэнне новага матэрыялу

Забеспячэнне ўрока:  Гісторыя сярэдніх вякоў\ Вучэбны дапаможнік для 5 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання пад рэд. В.А.Фядосіка; бытавыя прадметы: люстэрка, гадзіннік, акуляры, нажніцы; табліцы " Характэрныя рысы архітэктурнага стылю", " навукі сярэдневякоўя"; раздатачны матэрыял.


План урока

1.        Развіццё адукацыі:
а) гарадскія школы;
б) універсітэты.
     2. Развіццё навуковых ведаў:
       а) канфлікты паміж вучонымі і царквой;
       б) вынаходніцтвы, якія выкарыстоўваліся ў быту.
     3.  Архітэктура:
       а) паняцце архітэктурнага стылю;
       б) раманскі стыль і готыка.
      4. Літаратура:
       а) рыцарская;
       б) гарадская.


ХОД УРОКА

I   Арганізацыйны этап
       Адказ на пытанні:
-        Успомніце, што такое " Культура"
-        Што такое матэрыяльная і духоўная культура? Прывядзіце прыклады.
-        Што значыць культурны чалавек?


II. Матывацыйны этап:

-        паведамленне тэмы ўрока
-        вызначэнне мэты ўрока

III. Вывучэнне новага матэрыялу:

               Уступнае слова настаўніка:
-        Грамадства ў сярэднія вякі хоць і памалу, але ўсёж развівалася. Многія рэчы, якімі мы карыстаемся зараз, былі вынайдзены еўрапейцамі ў Сярэдневякоўі.
У XI-XII ст ст. у Заходняй Еўропе ўзнікла неабходнасць у  адукаваных людзях.

Пытанне да вучняў:
-        Як вы думаеце , чаму?
-        Дзе можна атрымаць адукацыю?

1.        У XII ст. у гарадах сталі з'яўляцца новыя школы. Яны належылі гарадскім уладам або гараджанам.

ПРАДМЕТЫ: лік, пісьмо, права, медыцына, чытанне.
ВУЧНІ: гараджане, рыцары, сяляне.

З XII ст. узнікаюць вышэйшыя школы-універсітэты. Першыя з іх узніклі ў Балонні і Парыжы.
       - знайдзіце гэтыя гарады на карце ст 76 падручніка.
       - зачытваецца гістарычная спрашка на ст. 82.
       - даецца азначэнне паняццям " універсітэт", " прафесар". " лекцыя". " студэнт".

       Назавіце галоўныя адрозненні ў адукацыі ў часы Ранняга і Высокага сярэдневякоўя.

2.        1) Успомніце: - Як духавенства адносілася да навукі?
Настаўнік: - Царква сцвярджала, што чалавек не можа пранікнуць у тайны прыроды, бо ўсё што ёсць у свеце адбываецца па волі Бога.
Але з'явіліся такія навукі як алхімія і астраномія.
-        работа з табліцай:

Пытанні                Алхімія                Астраномія
Якія мэты ставілі?                
Што вывучалі?                
Якія сучасныя навукі развіліся на іх аснове?                

        Адным з выдатных вучоных сярэдневякоўя быў Роджэр Бэкан.
-        паслухаем паведамленне пра яго і адкажам на пытанне:
-        Чаму царква так жорстка расправілася з гэтым чалавекам?
2) Сёння на ўрок я прынесла звычайныя для нас рэчы: гадзіннік, нажніцы, акуляры і люстэрка.
- Хто з вас ведае: калі яны былі створаны?
( кароткае паведамленне настаўніка)

Фізкультхвілінка

3. Успомніце, што з'яўлялася гонарам любога сярэдневяковага  горада? ( Сабор)
       З Х ст. у Еўропе пачаў развівацца архітэктурны стыль. ( запісваецца азначэнне ў сшытак)

Архітэктурны стыль-гэта савакупнвсць прынцыпаў і прыёмаў будаўніцтва.
-        работа з кампьютэрам( дзеці знаёмяцца з апісаннем стылей і саборамі)
-        самастойная работа: - на ілюстрацыях вучэбнага дапаможніка ( с.79,80) адлюстраваны цэрквы і саборы сярэдневяковай Еўропы. Вызначце іх архітэктурныя стылі .

IV. Замацаванне ведаў:
Давайце пагуляем у гульню " Знайдзі памылкі"

       У XI-XII ст. па меры таго, як раслі гарады, развівалася рамяство і гандаль, значна ўзрастае патрэбнасць у адукаваных людзях. У Еўропе сталі ўзнікаць вышэйшыя школы, якія атрымалі назву акадземіі. Вышэйшыя школы ўзніклі ў Германіі і Венецыі. У час дыспутаў студэнты вучыліся састаўляць пісьмы, дакументы. Асаблівага росквіту ў сярэдневякоўі дасягнулі гісторыя і геаграфія. Фама Аквінскі сцвярджаў, што веды можна атрымаць толькі праверышшы іх вопытам і назіраннямі. Для гатычнага  архітэктурнага стылю характэрны масіўнасць, глухія сцены апор, маленькія вокны.

V. Падвядзенне вынікаў урока. Выстаўленне адзнак.

VI. Дамашняе заданне:   10


Hosted by uCoz