Дзяржаўная ўстанова адукацыі

" Навучальна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
8 клас
Абагульняльны ўрок па тэме  "Службовыя часціны мовы"
Наст. Доўнар Т. З.

Тып ўрока: урок паўтарэння і абагульнення вывучанага.
Абсталяванне: падручнік, карткі, кніга "Новая зямля".

Мэта: абагульніць і сістэматызываць тэарытычныя звесткі аб службовых часцінах мовы, замацаваць арфаграфічныя навыкі ў вучняў у сувязі з выкарыстаннем злучнікаў, прыназоўнікаў, часціц у мове;
Развіваць творчыя здольнасці, выхоўваць павагу і любоў да роднай мовы.

                                  Ход работы
І. Арганізацыйны момант.( Аб'яднанне тэмы ўрока, задачы, якія будуць вырашацца на дадзеным уроку):
     1. праверыць тэарытычны матэрыял па тэме;
     2. замацаваць арфаграфічныя навыкі, у сувязі  з                     вывучэннем службовых часцін мовы;
     3. выпрацоўваць уменне выкарыстоўкаць службовыя часціны мовы ў вуснай і пісьмовай мове.

ІІ. Паўтарэнне тэарытычных паняццяў, з якімі пазнаёміліся на мінулых уроках.( назваць іх, даць азначэнне, прывесці прыклады).

ІІІ. Да дошкі выклікаюцца тры вучні. Двое атрымліваюць карткі.
І картка
Ходзім, едзім, але не заўсёды правільна называем, куды і адкуль. Мы крыўдзім прыназоўнік, няправільна яго ўжываем.
а) Пастаўце прыназоўнікі ў наступныя прыклады:
   пасылка ... Прыбалтыку; вылятай ... Сахалін; прыехаў ... Беларусь; пабываў ... Полацку; пішу ліст ... Мсціслаўль; прыехала ... Пінск; працаваў ... Уфе; паслалі ... Украіну; апынуўся ... горадам;
дзесьці ... Мінскам.
б) А цяпер няхай усё адбудзецца ў адваротным парадку: вы паслалі пасылку ў Літву і вам ... 
?? картка
Пераклад
Заботился о своих птицах; действуйте согласно постановлению; пиши по старому адресу; летит быстрее птицы; они смеялись над ним; женился на однокласснице; сходи на ключ за водою; буду скучать о деревне; между деревьями разноцветные домики; друг моложе меня; в вашей работе более 10 ошибок; увидишь собственными глазами.
  Трэцяму вучню даецца заданне скласці звязнае  апавяданне ў навуковым стылі аб прыназоўніках.
   Група ацэнькае адказ.( План ляжыць на стале ).
1.        Ці быў уступ, ці ўдалы ён?
2.        Ці паслядоўна, лагічна выкладзены матэрыял; ці можна лічыць адказ разгорнутым?
3.        Ці задаволены вы колькасцю і якасцю прыведзеных прыкладаў?
4.        Ці зроблена абагульненне ў канцы адказу?
5.        У якім стылі ён падпдзены?
6.        Заўвагі і дапаўненні да адказу.
Работа з арфаграмамі.
-Растлумачыйць арфаграмы ў выдзеленых словах:
Вось і сцежка праз поле бяжыць і бяжыць, пратаптаная, пэўна, дзядамі калісьці. Праўду кажуць, што касіць-справа не абы-якая, мужчынская справа.
Было жаданне што-небудзь моцнае і цягучае.
ІV. Паўтарэнне правапісу часціц.
    а) Расказаць аб првапісе часціц ( з выкарыстаннем сказаў, запісаных на дошцы).
    б) Разглядзець табліцу. Прывесці прыклады на выпадкі правапісу, неадзначаныя ў табліцы.
( табліца "правапіс не, ні з рознымі часцінамі мовы")                            

                             Займальная задача
     Да юнака падышлі трое знаёмых. Першы спытаў: "Як ты закончыў школу?"
Другі ўсклікнуў: "Як, ты закончыў школу!"
Трэці сказаў: "Раскажы, як ты закончыў школу"
Чым адрозніваюцца гэтыя сказы па сэнсе, будове і інтанацыі?
Якой часцінай мовы з'яўляецца часціна як?
( 1-прысл. сп. дзеяння; 2- часціца; 3- злучнік )
 
?V. Падабраць беларускія фразеалагізмы, адпаведныя рускім:
1. Не откладывай на завтра то,                     
    что можно сделать сегодня.                Адклад не ідзе ў лад.
2. Не плюй в колодец - пригодится           Не плюй ў крыніцу:
    воды напиться.                                     Прыйдзеш на вадзіцу
3. Не пойман - не вор                                Не ўзяў за руку-  не кажы: злодзей.
4. Нет худа без добра.                               Ліха без дабра не   бавае.
5. Не учи учёного.                                      Не вучы акуня   плаваць.
Растлумачце напісанне не з дзеясловамі.

V. Скласці сачыненне - мініяцюру на тэму "Не плюй у крыніцу: прыйдзеш на вадзіцу"
V?.  Што агульнага паміж прыназоўнікамі і злучнікамі?
       Адказ скласці ў форме апавяданне-супастаўленне.
А. Прыназоўнік злучае залежныя              Злучнік злучае не-
     адзін ад аднаго словы ў сярэдзіне         залежныя словы
    словазлучэння.                                         і яго часткі 

Б. Прыназоўнік ажыццяўляе                      Злучнік ажыц-
    сувязь пры дапамозе канчаткаў              цяўляе сувязь
                                                                       самастойна
- Прыдумаць сказы, выкарыстоўкаючы схемы:
а) ? і ? ( Радасць і боль/       )
            б) ? і ?  ( Змагацца і жыць)

           VI. Ці могуць злучальныя злучнікі мець сінонімы?
                Складаецца табліца сінанімічных радоў:
                так=але                        так=і 
                аднак=але                   аднак=так
            VIІ. Выбраць патрэбны злучнік, вызначыць яго размоўную 
                    ролю:
                   Не вызубрыць урок трэба, а (але) зразумець.
                   Гэтае заданне большае па памерах, а (але) прасцейшае
                   па змесце.
              VIII. Супастаўляльны аналіз прыкладаў:
                    Дождж пачынаў сціхаць, затое ўзняўся вецер.
                    Адлегласць між слядамі гаварыла за тое, што чалавек
                    бег шпаркім бегам.
                    Рыбы мы сапраўды не знайшлі, затое знайшлі рыбакоў
               ІХ. Прааналізаваць сказы, знайсці выклічнікі, вызначыць
                     пачуцці, якія яны выражаюць:
                    а) О Беларусь, шыпшына!
                    б) О, як хочацца волі!
                        Жаданая воля, ты чуеш?
                    в) О, дзе ты, цяжкі мамантавы бег
                        Па сініх-сініх месячных раўнінах.
                    г) О, як трэба шукаць па шляхах чалавека,
                        Як любіць, берагчы не крыўдзіць яго.
                Х. Выпісаць з паэмы Я. Коласа " Новая зямля " 5 сказаў з
                     выклічнікамі. Вызначыць іх сэнсавае адценне ( тэксты
                     паэмы на кожным стале ).
                ХІ. Творчая праца.
                       Напісаць сачыненне-мініяцюра, выкарыстаўшы
                       мадальныя часціцы ( часціцы на дошцы ).  
                    ХІІ. Падвядзенне вынікаў урока. Выстаўленне адзнак.

Hosted by uCoz