9 клас
Урок літаратуры
Тэма:Мастак і мастацтва ў паэме М.Танка"Люцыян Таполя"
Наст. Доўнар Т.З.
Мэты:Засяродзіць увагу на праблеме мастака і мастацтва ў творчасціМ.Танка(параўнаць з падобнымі тэмамі ў творчасці Купалы і Коласа)
Развіваць звязную маналагічную мову вучняў,выпрацоўваць новага і выразнага чытання і параўнальнага аналізу,выхоўваць памалу да лепшых здабыткаў нацыянальнай культуры.
Настаўнік можа пачаць заняткі цытаваннем верша Сяргея Грахоўскага:
Каб соль не страціла
Уласцівую ёй солкасць
А песня -гукаў,
Трапяткіх і кволых,
Вясёлка-колераў,
Каханне-шчырасці,
А чалавек -душы сваёй,
Вялікай,несмяротнай,-
На свеце існуе мастацтва.
Настаўнік разгортвае думку аб прызначэнні мастака і ролі мастацтва ў жыцці .Задача ўрока -вызначыць ,чым блізкія героі паэмаў Максіма Танка,Янкі Купалы,Якуба Коласа ,што іх адрознівае.Аналізуючы творы, вучні прыходзяць да высновы,што ў паэмах "Люцыян Таполя","Курган","Сымон -музыка" аўтары паказваюць не проста народных майстроў , а сапраўдных мастакоў , якія ствараюць непадробнае мастацтва .Яго прынцыпы:
1)мастацтва павінна быць праўдзівае:
...А двух п'яніц мядзельскіх -
Сцяпана з Харытонам -
Выразаў з чачоткавай бярозы,
З дрэва моцнага ,
Як дружба іх...
...А Тэкля
Маладой глядзела прыгажуняй .
Колькі цеплыні у яе рфысах ,
Хараства у постаці дзявочай
Паказаў ён ...
Люцыян Таполя
...Хто у горкай паняверцы
Крыж нясе свой ,жывучы,
У того ў людское сэрца
Ёсць праўдзівыя ключы...
Сымон -музыка
...Гуслям ,княжа ,не пішуць законаў:
Небу справу здае сэрца ,думка мая,
Сонцу ,зорам,арлам толькі роўна...
Курган
2)сапраўднае мастацтва павінна выхоўваць і рабіць чалавека лепшым;павінна зачароўваць і будзіць яго душу:
Акалічны народ гуслі знаў гусляра ;
Песня -дума за сэрца хапала ...
...Пад звон -песню жывучых гусляравых струн
Для ўсіх папараць-кветка ўвыходзіць...
Курган
...Слухаў хлопчык спеў нязнаны
І няспеваны нікім,
І гаілісь сэрца раны ,
Нікла крыўда перад ім...
...Скрыпка нібы вымаўляла -
Душу радасць авявала ,
Душу смутак агінаў...
Сымон-музыка
...Доўга людзі цешыліся з цудаў ,
Што зрабіў быў Люцыян Таполя...
Люцыян Таполя
3)мастацтва павінна быць непадкупнае :
...Сілен ,княжа ,караць,галаву сілен зняць,
Не скуеш толькі дум ланцугамі...
Курган
....Толькі не спыніць палёту думы,
І век розуму не пагасіш ім,
Чорным сілам пекла...
Люцыян Таполя
4)мастацтва павінна быць свабодным:
...Не дае гуслярам сказу золата цвет ,
Белых хорамаў п'яныя шумы ...
Курган
...Волі песням і разгону!
Здзек над песнямі -прыгон!
Сымон-музыка
5)сапраўднае мастацтва -непаўторнае :
..Надзвычайны ўзор яго майстэрства :
Скрыпка ,новы вытканы узор ,
Вобраз дзіўны,
Песня ці батлейка ,
Цацкі з дрэва ,гліны ці паліва
(Бо на ўсё Таполя майстрам быў )...
Люцыян Таполя
6)сапраўднае мастацтва жыве ў вяках:
..Дума неспакойная жыла у майстра :
Ён хацеў пакінуць пакаленням
След жыцця свайго,
Сваіх пакут,
Сказ пра мары,
Пра свае імкненні ...
...Жыў Таполя
І вучыў людзей майстэрству,
Можа ,сто,а можа,болей год...
Люцыян Таполя
....Лет за сотню звёў час , ці болей ,мо лет:
Зацвілі пераказы ў народзе ;
Кажуць людзі :ў год раз ночкай гуслямі дзетд
З кургана ,як снег ,белы выходзе.
Курган
...Панёс ён людзям пеень дар ,
Агонь душы і сэрца жар ,
Панёс пяснярскай каляінай.
Сымон -музыка.
Напрыканцы ўрока настаўнік робіць абагульненне :таленавітыя мастакі -людзі з народа ;шлях іх цяжкі ,цярністы ,іх часта не разумеюць ,нават не прымаюць ,але"незвычайны агонь у задумных вачах "дае сілы ,каб прайсці"праз агонь ,і воды ,і медныя трубы" і пакінуць
...гэты скарб ,пазычаны ,адбіты
У сэрцы перажыты
І росамі абмыты
Дзяннц маіх ,дзянніц маіх мінулых,
Для вас ,душою чулых,
Як доўга як дар...
Сымон -музыка
Калі ў народа ёсць такі скарб ,ён мае права называць сябе народам,нацыяй.Гэты скарб дае яму права на будучыню.
Дзеля замацавання тэмы вучным прапануецца хатняе заданне :напісаць сачыненне-разважанне "Мастацтва існуе, каб..."