9 клас
Урок літаратуры
Урок-роздум
(Наст. Доўнар Т. З.)
Абсталяванне:партрэт Я.Купалы, твор "Раскіданае гняздо", малюнкі вучняў да драмы.
Мэты: паглыбіць разуменне вучнямі ідэйна-эстэтычнага зместу драмы, выпрацаваць навык бачання рэальнага і філасофскага плана твора; асэнсаваць адзінства канкрэтна-гістарычнага і агульначалавечнага ў п'есе, выхоўваць любоў і павагу да творчай спадчыны класіка.
Ход урока.
І. Арганізацыйны момант.
Фармуляванне асноўнага тэзіса разважання:
"Раскіданае гняздо" - твор рэалістычны, тым не менш ён нясе на сабе прыкметныя адзнакі рамантызму і сімвалісцкай умоўнасці(запісаны на дошцы).
ІІ. Прапануецца вучням адказаць на наступныя пытанні.
1.Абапіраючыся на назіранні за развіццём канфлікту драмы, матывамі паводзінаў, адкажыце, якія рэальныя жыццёвыя з'явы адлюстраваны ў творы?
Іншымі словамі,пакажыце рэальны план драмы.
2. Як выяўляецца ў драме грамадзянская пазіцыя паэта.
ІІІ. Прааналізаваць 2-ю частку тэзіса. Для гэтага можна прапанаваць пытанні і заданні:
1. Назавіце праявы рамантызму ў драме.Аргументуйце свае меркаванні,зачытайце аднаведныя ўрыўкі з тэксту.
2. З якой мэтай, на вашу думку, Купала рамантызуе сваіх герояў? (Вобраз Незнаёмага, Зоські, Сымона.)
ІV. Зачытваецца ўрывак з драмы (Акт І , з'ява ІХ Лявон: Не трэба! Не ідзі…)
3. Маналог якога героя драмы толькі што прагучаў?
4. Што можна сказаць пра мову гэтага героя? (матафарычная, поўная глыбокага сэнсу і падтэксту)
5. Пра што гэта сведчыць? (Пра паэтычнасць яго натуры, пра глыбіню пачуццяў).
6. Чаму аўтар паказвае Лявона ў такім ракрусе? (Аўтар прыўздымае свайго героя над будзўннасцю).
V. Абмяркоўваецца 3-я частка тэзіса па наступных пытаннях:
1. Як вы разумееце паняцце "сімвал"?
2. Чаму Купала так шырока выкарыстаў сімволіку ў драме?
VІ. З адказаў вучняў:
Сонца - сімвал прыгажосці, кахання, радасці, надзеі на светлую будучыню.
Крыж - сімвал чалавечага лёсу.
Сякера - сімвал сілы, якая і будуе і разбурае.
Торбачкі - сімвал жабрацтва.
Агонь - сімвал гармоніі, абуджэння чалавечай душы.
VІІ. Свет Купалавых сімвалаў - гэта і свет душы аднаго чалавека і бясконцы сусвет, дзе знаходзяцца ў пастаянным змаганні дабро і зло.
1. Якія вобразы сімвалізуюць дабро і зло? (Цмок - сімвал сусветнага зла; Старац - сімвал дабра і мудрасці.)
2. Што, на вашу думку, сімвалізуе вобраз Марылі? (Нязломны дух народа, трываласць, жыццядзейнасць).
3. Які філасофскі сэнс заключаецца ў факце смерці Лявона? (Сімвал крушэння старых поглядаў, канец пасіўнага этапу ў жыцці селяніна).
4. Вызначым сэнс, які ўклаў Я. Купала ў назву свайго твора. (Паведамленне 1 вучня. Прысутныя слухаюць інфармацыю, дапаўняюць сваімі разважаннямі).
VІІІ. Разважаннт вучняў па нпступных пытаннях:
1. Чым сугучна з нашым часам драма "Раскіданае гняздо"?
2. Што не губляе ў гэтым творы сваўго значэння, і чым ён можа духоўна ўзбагаціць нас?
ІХ. Заключнае і абагульнальнае слова настаўніка.