Дзяржаўная ўстанова адукацыі

" Навучальна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
  ( Сцэна ўпрыгожана пад лясную паляну. Аформлена выстава малюнкаў па модулю. Гучыць музыка, ыходзяць трое вучняў):

1 вучань: -Добры дзень! Добры дзень!
                  Добры дзень таму, хто ў гэтым даму!
                  А людзей тут цераз край.
                  Хоць ты лыжкаю мяшай!
                  А ці рады вы нам?
                  Калі вы нам рады,
                   То і мы вам да нарады!

2 вучань:  Зіхаціць на небе сонца,
                  Ранак разгараецца,
                  А ў дзятвы нашай вясёлай
                  Свята пачынаецца!
3 вучань: Сышліся на свята
                 І нам тут не цесна,
                  Бо ўсе з аднаго мы,
                  З вясёлага цеста.
( Выходзіць старык-лесавік.)
С.-Л.: Усе прыйшлі, усе прыйшлі,
           Ды на лавы
                                 селі,
           Майго ўнука тут няма
            Мусіць ваўкі з"елі.
Дзеці:  Не, старык- лесавік, не з"елі. Тут ён ваш Мікітка.
             Ды не адзін, а з сябрамі , ды як хораша спяваюць!
      ( Заходзіць Мікіта з сваімі сябрамі.)
Гучыць беларуская народная песня" Мі кіта".
С.-Л.: Ціха, вы, гарэзы!
           А то прыйдзе серанькі ваўчок,
            Схопіць дзетак за бачок.
( Хапае за бачок дзяўчынку.)
Мікіта: Дзядуля, чаго ты нас пужаеш? Мы не баімся ваўка. І гуляць вось зараз будзем. Праўда, сябры?
Усе: - Праўда!
Мікіта: А гульня называецца" Воўчы хвост".
Станавіцеся ў паўкола, я лічылкай выбяру" Вўка" і "Гаспадыню".
Бусел, бусел, клекатун,
Схапіў жабу за каўтун.
Па балоту валачыў,
Нагавіцы замачыў.
( Ідзе гульня" Воўчы хвост", пад музычнае суправаджэнне.)
За сцэнай чуецца рык " ваўка". Дзеці разбягаюцца. На сярэдзіну выходзіць" воўк".
Гучыць песня " Гэй ты, воўчанька!" ( з імправізацыяй).
С.- Л.: (падыходзіць да ваўка)
          - Воўк, воўк, што ты робіш?
          - Ямачку капаю.( Кошкае нагой.)
          -На што табе ямка?
          -Мяса варыць.
          -На што табе мяса?
          -Дзцей карміць.
          -А дзе мяса возьмеш?
          -У цябе.
          -А я не дам.
          -А я вазьму.
( Воўк бегае за дзецьмі. Дзеці хаваюцца за старыка-лесавіка.)
С.-Л.: - Ну не пужай дзяцей, супакойся. Дзеці мае добрыя, вясёлыя. Шмат танцаў, загадак, песень ведаюць. І цябе пазабаўляюць, тваю шэраю душачку павесяляць.
-В.: Добра.Не буду чапаць я іх, калі і мяне возьмуць у танцы ды скокі. І будуць саябраваць са мной, а не біць.Згодны?
Усе: Згодны!
( Гучыць б. н. песня " Запражыце сівых коней").
С.-Л.: Сапраўднае сяброўства лепш за багацце.
В.: Пра якія такія загадкі вы гаварылі?
С.-Л.: Шмат гадоў на свеце жыву. Многа загадак ведаю. Сядайце, слухайце, ды адгадвайце.
Загадкі:
С.-Л.: Надварэ стаіць гара: чатыры тыкі, дзве матыкі, сёмы замахайла. (Карова.) А цяпер вы дзеці загадвайце.
-Пятро бяжыць, а варона крычыць.( Воўк.)
-Не прадзе, не тчэ, а людзей апранае. (Авечка.)
-Ляжыць пад ганкам, хвост абаранкам.( Сабака.)
-Не згубіла, а ўсё шукае, не хворая, а ўсё крэхча.( Свінка.)
-У рыжай разбойніцы
Хвост, як мятла.
Ад кары ўцякла-
Сляды замяла.( Ліса.)

-Ён па лесе скок ды скок,
Косіць вокам з боку ў бок.
У дупле вавёрка-шчоўк!
А яму здаецца- воўк.(Заяц.)

С.-Л.: -Малайцы дзеці. Нічога не скажаш, кемлівы тут сабраўся народ! Нездарма кажуць: за аднаго вучонага-дзесяць невучоных даюць.
А зараз вы мяне парадуйце сваімі прымаўкамі ды прыказкамі.
        Прымаўкі і прыказкі:
-        Валачыў воўк, павалаклі і ваўка.
-        Пад авечай шкурай хаваецца часта воўчая душа.
-        Перабраўся воўк у аўчыну.
-        Воўк мяняе шкуру, але не нораў.
-        Воўк кожны год ліняе, а натуры не мяняе.
-        Хто нарадзіўся ваўком, той лісою не стане.
-        Калі вучыў ваўка гаварыць, ён заўсёды скажа" ягня".
-        Воўк- дрэнны вартаўнік.
-        Не вер казлу у капусце, а ваўку ў авечках.
-        Стары воўк знае толк.

В.:  -А  мяне вы не вельмі хвалілі. Настрой сапсавалі.
Вучань:  Не перажывай, Воўчанька. Зараз мы танцаваць будзем. Станоўся з намі і танцуй нашу любімую" Лявоніху".
     Танец" Лявоніха".
( Воўк змораны)
В.:  -Досыць, сябры, вам пець-танцаваць. Зараз хачу гуляць!

Гульня"Воўк і авечкі".

С.-Л.: -Ну што, воўчанька, папаўся?! Не сярдуй. Станоўся ў кола, ды спяваць спрабуй.

Б.н.п. "Саўка ды Грышка". ( З імравізацыяй.)

Мікіта: -Паважаныя сябры!
             Мы маглі да ранку
              Танцаваць, гуляць, смяяцца!
               Але як не сумна нам,
                Трэба развітацца.

С.-Л.: -Спадзяёмся, шсо нашы забавы прыйшліся табе, Воўчанька, да спадобы. Беларускія народныя гульні, песні і танцы не пакінулі цябе абыякавым. І ты больш не будзеш сумаваць, дзцей у сваё логава цягаць.

В.: - Не, С.-Л., не буду, калі вы мяне яшч і пачастуеце.
(Даюць мех бульбы).

Пад музычнае суправаджэнне б.н.п.-танца"Бульба", дзеці завяршаюць свята.
                                        




Літаратура:

"Загадкі", "Гульні-забавы, ігрышчы"-( беларуская народная творчасць), В.К.Бандарчык.
" Беларускі фальклор"( хрестаматыя) К. П. Кабашнікаў.

" Беларускі дзіцячы фальклор" А. М. Аляхновіч.

"Музыка" 2 клас Н. І. Бракала.
                                                                    

Сцэнарый адукацыйна-выхаваўчага модуля "Гэй ты, воўчанька!"
Hosted by uCoz