Дзесяць запаведзяў мамы і таты  першакласніка

 

ПАЧЫНАЙЦЕ  “ЗАБЫВАЦЦА”   ПРА   ТОЕ,   ШТО ВАША ДЗІЦЯ МАЛЕНЬКАЕ

Дайце яму пасільную работу дома, вызначце кола яго абавязкаў. Зрабіце гэта мякка: "Які ты ўжо вялікі! Мы нават можам табе даручыць памыць  посуд  (вымыць падлогу, выцерці пыл і г.д.)".

ВЫЗНАЧЦЕ   АГУЛЬНЫЯ  ІНТАРЭСЫ

Гэта могуць быць і пазнавальныя інтарэсы (любімыя мультфільмы, казкі, гульні), і жыццёвыя (абмеркаванне сямейных праблем )

НЕ      СВАРЫЦЕСЯ,     I      ТЫМ      БОЛЬШ    НЕ АБРАЖАЙЦЕ ДЗІЦЯ Ў ПРЫСУТНАСЦІ ЧУЖЫХ ЛЮДЗЕЙ

         Паважайце пачуцці і думкі дзіцяці. На скаргі з боку навакольных людзей, выхавацеля ці настаўніка, адказвайце: "Дзякуй, мы дома абавязкова пагаворым на гэтую тэму".

НАВУЧЫЦЕ ДЗІЦЯ ДЗЯЛІЦЦА СВАІМІ  ПРАБЛЕМАМІ

 Абмяркоўвайце з ім камфліктныя сітуацыі, якія ўзнікаюць з аднагодкамі і дарослымі. Цікаўцеся яго думкамі, толькі так вы зможаце сфарміраваць у яго правільную жыццёвую пазіцыю.

ДАЛУЧАЙЦЕ ДЗІЦЯ ДА ЭКАНОМІКІ СЯМ'І  

        Паступова прывучайце яго параўноўваць цэны, арыентавацца ў сямейным бюджэце (напрыклад, дайце яму грошы на хлеб і марожанае, каментыруючы суму на першы і другі прадукт). Стаўце ў вядомасць аб адсутнасці грошай у сям 'і, разам хадзіце ў магазін.

ПАСТАЯННА ГАВАРЫЦЕ З ДЗІЦЁМ

Развіццё мовы – залог добрай вучобы. Былі ў тэатры (цырку, кіно)- няхай раскажа, што яму больш за ўсё спадабалася. Слухаце ўважліва, задавайце пытанні, каб дзіця адчувала, што вам гэта на самой                       справе цікава.   

АДКАЗВАЙЦЕ НА КОЖНАЕ ПЫТАННЕ ДЗІЦЯЦІ

Толькі ў такім выпадку яго пазнаваўчы інтарэс ніколі не зменшыцца.

ПАСТАРАЙЦЕСЯ ХАБЯ Б ЧАС АД ЧАСУ ГЛЯДЗЕЦЬ  НА СВЕТ ВАЧЫМА ВАШАГА ДЗІЦЯЦІ

Бачыць свет вачыма іншага – аснова для ўзаемадзеяння.

ЧАСЦЕЙ ХВАЛІЦЕ, ЗАХАПЛЯЙЦЕСЯ ВАШЫМ ДЗІЦЁМ

На скаргі пра тое, што нешта не атрымліваецца, адказвайце: "Абавязкова атрымаецца, толькі трэба некалькі разоў паспрабаваць". Фарміруйце высокі ўзровень прэтэнзій. I самі верце, што ваша дзіця можа ўсё, трэба толькі яму дапамагчы. Хваліце словам, усмешкай, ласкай, а  не адкупляйцеся цукеркамі ці цацкамі

НЕ БУДУЙЦЕ ВАШЫ ЎЗАЕМААДНОСІНЫ НА ЗАБАРОНАХ

Згадзіцеся, што яны не заўсёды разумныя. Заўсёды тлумачце прычыны вашых патрабаванняў, калі ёсць магчымасць, прапануйце альтэрнатыву. Павага да дзіцяці – фундамент паважлівых адносін да вас у цяперашнім і будучым.


 
 

Форма дзелавога стылю

Спартыўная форма і абутак

Зменны абутак (не тапачкі)

Шарыкавая ручка

Просты аловак

Лінейка, сцерка, тачылка

Каляровыя алоўкі, фламастары

Акварэльныя фарбы, гуаш

Набор пэндзляў

Cтаканчык “Непралівайка”

 

Альбом для малявання

Каляровая папера, кардон

Клей ПВА, клей-карандаш

Пластылін, дошка для лепкі

Лічыльныя палачкі

Веер лікаў, літар

Нажніцы

Абгорткі для падручнікаў (5 шт.)

Абгорткі для вучэбных дапаможнікаў (5 шт.)

 

НАБОР ПЕРШАКЛАСНІКА

Hosted by uCoz