Вялікае гістарычнае мінулае ў Варнян.  Першая вядомая на сёння згадка пра мястэчка ў пісьмовых крыніцах датуецца канцом XIV стагоддзя - Варняны (  у лацінскім напісанні Vroney-Vronani ) у гэты час з'яўляліся цэнтрам акругі ў Мемежскай воласці.
У 1593 годзе Ян Абрамовіч  заснаваў пры касцёле школу для шляхецкіх дзяцей.
У 1777 годзе ў Варнянскай парафіяльнай школе займалася 9 вучняў: 5 сыноў шляхты, 4 заможных сялян.
У 19 ст. на тэрыторыі сучаснай Астравеччыны сталі адкрывацца народныя вучылішчы, куды прымалі дзяцей школьнага ўзросту розных саслоўяў. Большасць была сялянскіх дзяцей. Першае такое вучылішча, якое давала пачатковую адукацыю, узнікла ў 1851 годзе ў мястэчку Быстрыца. А ў 1861 годзе ў Варнянах. Размяшчалася яно ў казённым доме. На ўтрыманне вучылішча адпускалася з казны 200 руб.  у год. У 1900-1901 навуч. годзе тут вучылася 65 дзяцей, у ліку якіх была толькі адна дзяўчынка. Дзеці вучылі Закон Божы, арыфметыку, пісьмо, чыстапісанне, чытанне і царкоўныя спевы. Самы галоўны прадмет быў Закон Божы, які выкладалі святары, а астатнія прадметы выкладалі настаўнікі.
У 1901 годзе на тэрыторыі сучаснай Астравеччыны дзейнічала 6 народных вучылішчаў: Астравецкае, Варнянскае, Быстрыцкае, Гервяцкае, Жалядскае, Кямелішкаўскае.
У вучылішчы дзеці займаліся 4 гады, пасля заканчэння ўсім вучням выдаваліся пасведчанні.
У выніку рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 года заходне-беларускія землі адышлі да Польшчы. З гэтага часу ў Варнянах працавала польская школа. Яна размяшчалася на тым месцы, дзе цяпер знаходзіцца Варнянскае лясніцтва, і ўяўляла сабой звычайную драўляную хату. Усе прадметы выкладаліся на польскай мове.
13 верасня 1937 года ў Варнянах была адкрыта сямігадовая школа, пабудаваная польскімі ўладамі. Першым дырэктарам стаў Антоні Матарэвіч. У той час працавала 7 настаўнікаў. У школе вучыліся дзеці беларусаў, палякаў, літоўцаў, яўрэяў. Будынак гэтай школы захаваўся да нашага часу.
У 1939-1941 г.г, калі ўсталявалася савецкая ўлада, школу ўзначаліваў новы дырэктар - Ляшковіч Станіслаў Антонавіч. У час Вялікай Айчыннай вайны заняткі ў школе былі спынены, а ў будунку размясцілася казарма.
Восенню 1945 года Варнянская школа аднавіла сваю работу. Дырэктарам быў прызначаны Харловіч Мікіта. Яго змяніў на гэтай пасадзе Карповіч...
У 1952 годзе Варнянская школа зрабіла свой першы выпуск у якасці сярэдняй, дырэктарам быў Ліцягін Мікалай Фёдаравіч.
У 60-ыя гады была адменена плата за навучанне. Дзеці набылі магчымасць карыстацца бясплатным праездам на аўтобусе. Так з 283 вучняў Варнянскай СШ 213 вучняў падвозіліся ў школу. У школе было арганізавана харчаванне вучняў. Створаны дзве группы падоўжанага дня.
Так у Варняскай  СШ у 1966 годзе працавала 20 настаўнікаў. Вышэйшую адукацыю мелі 10 настаўнікаў, незакончанную вышэйшую - 4, сярэднюю - 6.



У 1977 годзе  сярэдняя школа справіла свае наваселле - атрымала новы сучасны трохпавярховы будынак. Шмат намаганняў і здароўя (маральнага і фізічнага) у будаўніцтва школы ўклаў тагачасны дырэктар Навіцкі Часлаў Казіміравіч. (фота).Да 1985 года дырэктарамі былі:
1. Антоні Матарэвіч (з 1937 г.)
2. Ляшковіч Станіслаў Антонавіч (з 1939 г.)
3. Харловіч Мікіта (з 1945)
4. Карповіч Яўген Мікалаевіч
5. Ліцягін Мікалай Фёдаравіч
6. Яфімчык Аляксандр Іванавіч
7. Салавей Уладзімір Антонавіч
8. Кляцоўскі Міхаіл Андрэевіч
9. Паршонак Мікалай Рыгоравіч
10. Матулойць Іосіф Іосіфавіч
11. Вяржбіцкі Франц Ігнатавіч
12. Семяняка Леанід Мікалаевіч
13. Навіцкі Часлаў Казіміравіч
14. Булавіцкі Уладзімір Алегавіч
15. Аўгуль Зянон Вацлававіч
З 1985 года дырэктарам стала Субач Надзея Андрэеўна.

Часлаў Казіміравіч Навіцкі

Падрабязней пра Ч.К.Навіцкага

Дзяржаўная ўстанова адукацыі
" Навучальна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад-сярэдняя школа"
Hosted by uCoz